Чаму абітурыенты выбіраюць Ляхавіцкі аграрны каледж?


Мілана ВАЗНЕНКА, Слуцк:
– Паступаю на “вытворчасць прадукцыі расліннага паходжання” не выпадкова – на агранома тут вучыцца і мой старэйшы брат. Менавіта да яго рэкамендацый я і прыслухалася, усё ўзважыла і зрабіла асэнсаваны выбар. Спадабаўся і горад, і тое, як нас сустрэлі ў каледжы. Лічу маю будучую прафесію вельмі запатрабаванай і мне самой падабаецца вырошчваць і даглядаць за раслінамі.


Данііл КІРЫЕНЯ, аграгарадок Русіно:
– Сваё жыццё вырашыў звязаць з сельскай гаспадаркай. Выбраў “вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання”, бо люблю жывёл. Тут у каледжы на ветэрынарна-заатэхнічным аддзяленні вучыцца і мой брат. У Ляхавічы з Русіно зручна дабірацца, а зараз будзем ездзіць разам.


Міхаіл КОТ, Бяроза:
– У каледж паступаю на спецыяльнасць “ветмедыцына”. Мне падабаецца дапамагаць жывёлам, вазіцца з імі. Даведаўся пра каледж і ўмовы, якія тут створаны для навчэнцаў, ад сябра, які закончыў яго і працуе зараз ветурачом. Вельмі зручна, што маецца і інтэрнат для пражывання.