Жыхары вёскі Вялікая Лотва Ляхавіцкага раёна незадаволены вынікам рамонту завулка
У чат-бот раёнкі звярнуліся жыхары вёскі Вялікая Лотва, незадаволеныя вынікам рамонту завулка паміж вуліцамі Ламаносава і Школьнай. Маўляў, каля месяца назад ДРБУ-200 рабіла тут рамонт ды так і пакінула, не дарабіўшы… У якасці аргумента — відэа.
За каментарыем “ЛВ” звярнуўся ў ДРБУ-200, на балансе якога знаходзяцца дарогі і вуліцы сельскіх населеных пунктаў Ляхавіччыны. Начальнік ДРБУ-200 Максім Муха выехаў на месца, каб разабрацца ў сітуацыі.
«Сапраўды, нашы работнікі не да канца выканалі ямачны рамонт, за што панеслі адказнасць. І адразу правялі работу над памылкамі, – пацвердзіў кіраўнік дарожнай арганізацыі і запэўніў, што такога кшталту сітуацыя не павінна паўтарыцца, паабяцаў умацніць кантроль за работай падначаленых.
Вось толькі фота пасля наведвання адрамантаванага завулка ўсё ж пакінула ў «ЛВ» некаторыя сумненні ў якасці рамонту…