Шчасце ўдзячных беларусаў. Палац спорту ў сталіцы сабраў больш за восем тысяч сапраўдных патрыётаў на форум да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі

Палац спорту ў сталіцы ў мінулую суботу сабраў больш за восем тысяч сапраўдных патрыётаў на форум да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі.

Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый з усіх рэгіёнаў Брэстчыны гэтым днём выказалі сваё меркаванне і пазіцыю – жыць у мірнай, незалежнай краіне, працягваць 30-гадовую гісторыю моцнай краіны Беларусь! Кожны нумар святочнай праграмы нагадваў, праз што прайшлі беларусы, каб сёння жыць шчасліва. Мы кавалі самі сваю незалежнасць, галасавалі на выбарах, рэферэндумах, а, галоўнае, пацвярджалі правільнасць прэзідэнцкага выбару ў тым складаным 1994 годзе, калі абралі першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку.
Ляхавічане таксама прынялі ўдзел у форуме.

Наталля КУЛАК, першы сакратар райкама КПБ:
– Форум паказаў, што ў краіны досыць патрыятычных сіл, каб і далей трымаць моцныя незалежныя пазіцыі на сусветнай прасторы. Нашай краіне давялося ў складаныя 90-я змагацца з бандытызмам, рэкетам, карупцыяй, лічы, нанова выбудоўваць сістэму адукацыі, аховы здароўя, сельскую гаспадарку і г. д. Той час, як і сёння, патрабаваў моцнага лідара, які прымае рашэнні хутка, але ж удумліва, абапіраючыся на народ. А народ не памыліўся, калі даверыў лёс і сваё выратаванне Аляксандру Лукашэнку. Мы не перапісвалі сваю гісторыю, як гэта зараз робяць нашы заходнія суседзі пад дудку амерыканскіх дыктатараў, мы збераглі ўсё самае лепшае з савецкіх традыцый. А мы, камуністы, ніколі не адмовімся ад ідэалаў сацыяльнай справядлівасці, народаўладдзя, дружбы народаў. Тут, у Беларусі, розныя партыі са сваімі праграмамі і мэтамі па-сяброўску
разам працуюць на дабрабыт Беларусі – і ў гэтым таксама наша адзінства!
Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ, дэлегат Усебеларускага народнага сходу:
– Я не ведаю, што значыць стаяць у чарзе, каб па талоне атрымаць хлеб, ці не мець магчымасці набыць адзенне, якое хочацца. Я не разумею, як гэта баяцца прайсціся па вуліцах роднага горада. І гэта шчасце! Але па расказах бацькоў, гісторыі станаўлення краіны ведаю,
колькі намаганняў прыкладзена, каб жыць так, як мы жывём зараз! Я ўдзячна, што 30 гадоў назад малады палітык Аляксандр Лукашэнка не пабаяўся стаць каля руля краіны, дзе людзі не ведалі,
якое будзе заўтра, чым накарміць сям’ю, дзе працаваць, як зарабіць на жыццё. Кранула выступленне першага сакратара ЦК БРСМ Аляксандра Лук’янава, які адзначыў, што сёння моладзь арыентуецца на развіццё і адказнасць, а ў Палацы спорту сабраліся тысячы маладых людзей, якія ўжо сталі дзецьмі нашага Прэзідэнта – у плане выхавання, адносін да дзяржавы. Тысячы магчымасцей у маладых, і ў многім я гэта адчула на сабе: і адукацыйныя магчымасці, і падтрымка на першым працоўным месцы, і клопат пра жыццё, а яшчэ давер з боку кіраўніцтва. Я член БРСМ. Ганаруся, што менавіта гэта аўтарытэтная маладзёжная арганізацыя дэлегавала для ўдзелу ва УНС. Жыві і працуй, не падводзь тых, хто аднойчы выратаваў тваю будучыню!