З узнагародай!
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў гандлю – узнагароджана дырэктар магазіна «Еўраопт» (г. Ляхавічы, вул. Южакова, 16)
філіяла ТАА «Еўрагандаль» у горадзе Брэсце Вольга ПАШКО.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавай сістэме раёна, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з 60-гадовым юбілеем – галоўны бухгалтар фінансавага аддзела Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля ДУБОВІК;
за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў гандлю – дырэктар магазіна «Хіт-Экспрэс» (г. Ляхавічы, вул. Дзесюкевіча, 10А) філіяла ТАА «Еўрагандаль» у горадзе Брэсце Марына РАКАШЭВІЧ.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў гандлю – адзначаны: старшы
кантралёр-касір магазіна «Еўраопт» (г. Ляхавічы, вул. Южакова, 16) філіяла ТАА «Еўрагандаль» у горадзе Брэсце Святлана ЖУК; дырэктар магазіна «Капеечка» (г. Ляхавічы, вул. Леніна, 23) ЗАТ «Дабраном» Наталля АФОНІНА-ТРАСКІНА.