«Драйв» на ферме. На жывёлагадоўчай ферме «Зубелевічы» ААТ «Нача» прыступіў да працы студэнцкі сельскагаспадарчы атрад
У мінулы панядзелак на жывёлагадоўчай ферме «Зубелевічы»
ААТ «Нача» прыступіў да працы студэнцкі сельскагаспадарчы атрад «Драйв» імя Героя Савецкага Саюза Аляксандра Матросава ў складзе навучэнцаў Ляхавіцкага аграрнага каледжа. Да 2 жніўня 15 байцоў студатрада будуць працаваць на ферме з мэтай добраўпарадкавання тэрыторыі.
Кожны дзень у 8.00 на ферму прыязджае аўтобус з рабятамі, гатовымі да працы. Для хуткага выканання пэўных задач атрад дзеліцца на невялікія групы. Хтосьці фарбуе клеткі для цялятаў і мые вокны, хтосьці чысціць дзверы і прыбірае памяшканні, іншыя сартуюць зерне. Працаваць стараюцца адказна, лічаць, што ўсё залежыць ад іх агульных намаганняў. Толькі разам магчыма забяспечыць камфортныя ўмовы працы для работнікаў фермы і, канешне, для ўтрымання жывёл. Працоўны дзень «Драйва» заканчваецца ў 15.00.
Часовая праца – гэта выдатная магчымасць для атрымання практыкі ў любой сферы дзейнасці і для заробку кішэнных грошай. Кожны плануе выкарыстаць гэтыя грошы па-свойму: хтосьці хоча купіць рэчы з анлайн-магазіна, а хтосьці накіруе заробленыя грошы на самаразвіццё.
– Тут усе, лічы, падлеткі, таму працаваць камфортна. Разам
работа і не адчуваецца цяжкай. Калі нам патрэбна рука дапамогі, то кожны з работнікаў фермы гатовы прыйсці і падказаць. Нас забяспечваюць пітной вадой, пальчаткамі, усім неабходным інвентаром, таму працаваць тут адно задавальненне, – адзначыла стараста студатрада Адрыяна Агафонава.
– Кожны працоўны дзень напоўнены сяброўскай атмасферай. Мы ствараем класныя ўспаміны пра нашу сумесную працу. Гэтая практыка дапамагае адточванню працоўных навыкаў. Магчыма, для кагосьці гэта месца будучага размеркавання, – расказаў студ-
атрадавец Сяргей Здановіч.
Аліна ГЕМВАРОЎСКАЯ,
студэнтка факультэта
журналістыкі БДУ.
Фота аўтара.