Моцны вецер пашкодзіў дах. У групу газеты ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» звярнуўся жыхар дома № 4 па вуліцы Будаўнікоў у Ляхавічах
У групу газеты ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» звярнуўся жыхар дома № 4 па вуліцы Будаўнікоў у Ляхавічах. На фота – мокрая пляцоўка ў адным з пад’ездаў. За каментарыем «ЛВ» звярнуўся ў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», работнікі якога абследавалі праблемную тэрыторыю.
– Моцным ветрам пашкоджаны дах, з-за гэтага вада пацякла па сцяне і адтуль трапляе на лесвічную клетку. Да ўхілення праблемы прыступілі адразу, як толькі дазволіла надвор’е. Плануем завяршыць работы на працягу дня. З дапамогай аўтагідрапад’ёмніка паднялі наверх патрэбныя матэрыялы і выконваем рамонт аварыйнага ўчастка даху, – патлумачыў у аўторак старшы майстар участка «Жылфонд» Дзяніс Леснік.