З узнагародай!
За значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём пажарнай службы – узнагароджаны шэраг супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Граматай раённага выканаўчага камітэта адзначаны начальнік Ляхавіцкага РАНС Юрый БУЙКЕВІЧ, вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Ляхавіцкага РАНС Вадзім ЦАРЫК.
Падзячным пісьмом райвыканкама – вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 РАНС Аляксей КОКТЫШ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – старшы інструктар-выратавальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 РАНС Артур ПЛЕСКАЦЭВІЧ, старшы інструктар-выратавальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 РАНС Раман ПАПКО.