Не аграпрофі, але класныя. Прафсаюзы ўшаноўваюць аграрыяў
Для кагосьці жніво – чарговая старонка ў прафесійнай дзейнасці. А для некаторых уборачная кампанія – шанц паспрабаваць сябе ў зусім іншай сферы, стаць часткай каманды тых, хто забяспечвае харчовую бяспеку краіны. І, што не менш важна, істотна папоўніць уласны бюджэт падчас водпуску на асноўнай рабоце.
Настаўнік фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Начаўскай СШ Сяргей Падгурскі чацвёрты сезон улетку змяняе класы на поле, а касцюм – на форму механізатара. І плённа, не горш за вопытных хлебаробаў шчыруе ў якасці камбайнера на палетках ААТ «Нача». З пашанай гаворыць пра свайго калегу – старшага камбайнера Рамана Голю.
Для повара Жарабковіцкай СШ Алены Лепяшко жніво-2024 другое ў якасці камбайнера. Экіпаж ААТ «Жарабковічы» ў складзе Алены і Аляксандра Лепяшко – адзін з лідараў раённага спаборніцтва на жніве сярод сямейных экіпажаў.
– Канешне ж, галоўны муж, бо ён старшы камбайнер. Вучуся
ў яго паціху, як малаціць, як кіраваць камбайнам. Падабаецца! Шкадую, што не паспрабавала раней, – гаворыць Алена Лепяшко.
– Яшчэ адзін прадстаўнік педагагічнай Ляхавіччынны настаўнік фізікі СШ № 1 Васілій Лемяшэўскі ў сезон садзіцца за штурвал
камбайна ўжо 14 гадоў, шчыруе на жніве разам з бацькам. Праўда, убірае хлеб Васілій у сябе на малой радзіме – у Лунінецкім раёне, –
расказвае старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работ-
нікаў адукацыі і навукі Людміла Буцько.
Ушанаваць членаў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, якія часова перакваліфікаваліся ў камбайнераў, у мінулы чацвер прыехалі старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Васіленка і тэхнічны інспектар Руслан Лакцюшчанкоў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Пракап’юк, старшыня раённай галіновай арганізацыі прафсаюза Людміла Буцько.
Удзельнікам жніва – словы ўдзячнасці, пісьмы-падзякіі грашовыя сертыфікаты.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.