Землекарыстальнікам насустрач. Як аформіць самавольна занятыя ўчасткі без прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці

Фото https://pixabay.com

Кожны землекарыстальнік сутыкаўся з устаноўкай агароджы пры будаўніцтве жылога дома. Прычым месца ўстаноўкі агароджы не заўсёды супадала з мяжой прадастаўляемага зямельнага ўчастка, у выніку атрымлівалася самавольнае заняцце зямельнага ўчастка.

Згодна з заканадаўствам самавольным заняццем зямельнага ўчастка (часткі зямельнага ўчастка) з’яўляецца выкарыстанне зямельнага ўчастка (часткі зямельнага ўчастка) без дакумента, што сведчыць права на яго.
У 2022 годзе ў сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2022 г. № 195-З «Аб змяненні кодэксаў» у грамадзян з’явілася магчымасць легалізацыі такіх зямельных участкаў, якую можна ажыццявіць да 1 верасня 2025 года. Так, грамадзяне, якія ўстанавілі капітальную агароджу па-за мяжой прадастаўленага ўчастка і (або) на гэтым месцы штосьці самавольна пабудавалі, змогуць аформіць самавольна занятыя ўчасткі без прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.
Калі раней выяўленне падобных фактаў было складаным, то цяпер на дапамогу прыходзяць сучасныя тэхналогіі і метады аэрафотаздымкі. Так, у Беларусі ў 2022 годзе была праведзена суцэльная інвентарызацыя зямель населеных пунктаў.
Па выніках праведзенай інвентарызацыі былі выяўлены факты самавольнага заняцця зямельных участкаў, па якіх землекарыстальнікам, якія парушылі заканадаўства, былі разасланы паведамленні пра неабходнасць узаконьвання самавольна занятых зямельных участкаў. Пры гэтым неабходна звярнуцца ў структурныя падраздзяленні землеўпарадкавання мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Там дапамогуць скласці заяву і растлумачаць усе нюансы працэдуры.
Безумоўна, гэта працэдура не бясплатная. У прыватнасці, у бюджэт трэба будзе ўнесці плату за права легалізацыі ў памеры кадастравага кошту самавольна занятага зямельнага ўчастка або яго часткі.
Акрамя таго, для легалізацыі неабходна выкананне шэрага ўмоў. Захаванне самавольна пабудаванага капітальнага будынка, самавольна занятага зямельнага ўчастка павінна адпавядаць горадабудаўнічым рэгламентам, будаўнічым і іншым нормам і правілам. Аб’ект самавольнага будаўніцтва і (або) самавольна заняты зямельны ўчастак не павінен з’яўляцца прадметам судовага разбору. Маецца згода землекарыстальнікаў, у якіх заняты зямельны ўчастак, а таксама маецца дакументальнае пацвярджэнне самавольнага заняцця зямель, ажыццёўленага да 1 верасня 2022 года.
У любым выпадку размова ідзе пра парушэнне зямельнага заканадаўства, якое павінна быць ухілена. Таму пасля 1 верасня 2025 года выканаўчымі камітэтамі будуць прыняты рашэнні аб зносе нелегальных будынкаў і вяртанні зямлі па яе прыналежнасці за кошт асобы, якая самавольна яе заняла, і выплаце зямельнага падатку за час незаконнага выкарыстання зямельнага ўчастка.
Галоўнае ўпраўленне землеўпарадкавання аблвыканкама.