Што не так з завулкам Новым у Ляхавічах. Жыхар райцэнтра звярнуўся ў рэдакцыю
Жыхар райцэнтра звярнуўся ў рэдакцыю са скаргай на стан завулка Новага ў Ляхавічах.
У гэты ж дзень завулак праінспектавала начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская, якая пацвердзіла, што праблема мае месца і абвастрылася пасля дажджоў. Па гарачых слядах пытанне было адрасавана кіраўніцтву КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”, на чыім балансе знаходзяцца гарадскія вуліцы і дарогі.
Дырэктар камунгаса Андрэй Чайкоўскі расказаў, што ўжо сёння раніцай на завулак Новы адпраўлена тэхніка, каб выраўняць дарогу, дзе неабходна – правесці падсыпку. Што і пацвярджаюць фотаздымкі “ЛВ”.
Дарэчы, у гэты ж дзень вяліся работы па добраўпарадкаванні і на суседняй вуліцы Садовай, якой таксама патрабавалася ўвага камунальнікаў.