Пра «зямельную амністыю» і не толькі. Па гэтых і іншых тэмах жыхары Ляхавіцкага раёна атрымалі падчас чарговай прамой лініі «ЛВ»

Як легалізаваць самавольна заняты зямельны ўчастак, як у выпадку неабходнасці змяніць мэтавае прызначэнне ўчастка, хто мае права на атрыманне зямлі для будаўніцтва дома, якое выкарыстанне зямлі лічыцца неэфектыўным. Тлумачэнні па гэтых і іншых тэмах жыхары раёна атрымалі падчас чарговай прамой лініі «ЛВ», на якой працавала начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Наталля Крымская.

Наталля Васільеўна, патлумачце, што такое інвентарызацыя земляў?

– Кіраўнік дзяржавы даручыў у 2022-2023 гадах правесці поўную інвентарызацыю зямельнага фонду краіны, каб выявіць факты самавольнага заняцця, незахавання межаў і нямэтавага выкарыстання зямельных участкаў, прадастаўленых грама-
дзянам, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымаль-
нікам. Значны пласт работы зроблены і супрацоўнікамі аддзела землеўпарадкавання Ляхавіцкага райвыканкама. Інвентарызацыю земляў у раёне мы пачалі яшчэ ў 2022 годзе. Праводзілася інвентарызацыя з дапамогай аэрафотаздымкі. Выяўлена 854 участкі, якія маюць прыкметы самавольнага захопу, незахавання межаў і незахавання мэтавага прызначэння.
Найбольшая колькасць у Ляхавічах – 288, у сельскай мясцовасці –
у Конькаўскім сельсавеце – 96.
Самымі распаўсюджанымі парушэннямі з’яўляюцца вядзен-
не агародніцтва за межамі прадастаўленага ўчастка, устаноўка агароджы на землях агульнага карыстання, будаўніцтва гаспадарчых пабудоў за межамі ўласнага ўчастка. Уся сабраная інфармацыя прааналізавана і сістэматызавана. Паўторна ад-
праўляем уладальнікам участкаў паведамленні аб выяўленым парушэнні зямельнага заканадаўства. Пасля атрымання такога паведамлення грамадзянін можа ў любы будны дзень з 8 да
17 гадзін (перапынак з 13 да 14 гадзін) звярнуцца ў аддзел земле-
ўпарадкавання ў кабінет № 101, дзе яму падрабязна патлумачаць алгарытм далейшых дзеянняў.

Што такое «зямельная амністыя» і каго яна тычыцца?

– Гэта магчымасць узаконіць факты парушэнняў, якія былі выяўлены і пацверджаны да 1 верасня 2022 года. Яна распаўсюджваецца на ўсе катэгорыі грамадзян, у тым ліку на юрыдычных асоб. Калі гаварыць пра парушэнні, то часцей за ўсё гэта будаўніцтва аб’екта ці яго часткі за межамі зямельнага ўчастка, нямэтавае выкарыстанне ўчастка і іншае.
За самавольнае заняцце ўчастка зямлі грамадзяніну неабходна ўнесці плату за легалізацыю – за магчымасць далучэння дадатковага ўчастка зямлі
на тым жа праве ўласнасці, што і асноўны ўчастак. Яна выліч-
ваецца з кадастравага кошту зямлі ў пэўнай мясцовасці. «Зямельная амністыя» будзе дзейнічаць тры гады. Такім чынам, у грама-
дзян, якія атрымалі паведамленні пра тое, што валодаюць участкам незаконна, ёсць магчымасць звярнуцца за ўзаконьваннем самавольна занятага ўчастка да 1 верасня 2025 года.
Просім грамадзян, якія атрымалі такога кшталту паведамленні, не чакаць гэтага тэрміну, а ўжо цяпер заняцца ўпарадкаваннем дакументаў, каб потым пазбегнуць чэргаў.
Легалізацыя самавольна занятых зямельных участкаў у сельскіх населеных пунктах таксама знаходзіцца ў кампетэнцыі сельвыканкамаў і райвыканкама, куды неабходна звярнуцца
з адпаведнай заявай. Яе разглядае камісія на адпаведнасць пэў-
ным умовам і адпраўляе ў арганізацыю па землеўпарадкаванні для вырабу землеўпарадкавальнай справы.
Пасля таго, як грамадзянін праводзіць аплату за легалізацыю, яму выдаецца рашэнне, якое неабходна зарэгістраваць. Плата за легалізацыю зямельных участкаў разлічваецца зыходзячы з кадастравага кошту квадратнага метра (на сайце eri2.nca.by можна знайсці кадастравы кошт земляў Рэспублікі Беларусь у рэжыме online).
Акрамя пісьмовых паведамленняў, растлумачваем правілы лега-
лізацыі ўчасткаў падчас выязных сустрэч. Праведзены сход у Каранеўшчыне па ўзаконьванні гаражоў, на жнівень запланавана сустрэча ў Тухавічах.
Закрану яшчэ адну тэму. Калі чалавек не наўмысна парушыў межы, невялікую плошчу заняў пад той жа агарод, канешне, можна
адмовіцца ад чужой зямлі, а не траціць грошы на яе легалізацыю.
З верасня 2022 года па сёння легалізаваны ў раёне 21 зямельны ўчастак. За легалізацыю грамадзяне заплацілі ў бюджэт
27 469 рублёў. Максімальная сума – больш за 5 000 рублёў
(участак знаходзіцца ў вёсцы Літве), мінімальная – 44 рублі (участак у Адахаўшчыне).

Якія парушэнні не будуць узаконены?

– Працэдуру «амністыі» не пройдуць участкі, дзе істотна парушаюцца будаўнічыя, санітарныя, супрацьпажарныя і прыродаахоўныя нормы,
а таксама ўчасткі, што ўяўляюць небяспеку і пагрозу жыццю людзей і нацыянальнай бяспецы. Яшчэ –калі прысутнічаюць зямельныя спрэчкі паміж суседзямі, судовыя рашэнні аб раздзеле маёмасці і іншыя. Такога кшталту незаконную пабудову прымусяць знесці і вызваліць участак.
Трэба ведаць, што «зямельная амністыя» тычыцца толькі фактаў, зафіксаваных да 1 верасня 2022 года. Папярэджу, што схітрыць тут не атрымаецца. Тое, што самавольная пабудова з’явілася да гэтага перыяду, пацвярджаецца ортафотаздымкамі, дакументальна,
падыдуць і адміністрацыйныя пратаколы, розныя прадпісанні
аб ухіленні правапарушэнняў.
Куды прасцей правесці такую працэдуру дачнікам. Калі не парушаюцца нормы, адсутнічаюць зямельныя спрэчкі, то дачныя ўчасткі можна аформіць без змянення генеральнага плана забудовы па фактычным карыстанні. Дастаткова прыйсці ў райвыканкам і напісаць заяву.

Ці магчыма прадаць пусты зямельны ўчастак у горадзе?

– Пры выкананні шэрага ўмоў участкі адчужаць дазваляецца. Справа ў тым, што раней пусты ўчастак зямлі нельга было
прадаць. Але пасля ўступлення ў сілу абноўленага Кодэкса аб зямлі продаж такога ўчастка магчымы пры выкананні важнай умовы –
тэрмін будаўніцтва і яго заканчэння на ўчастку не мяняецца.
Пакупнік участка абавязаны пабудаваць аб’ект у тыя тэрміны, якія вызначаны першапачаткова.

Наталля Васільеўна, раскажыце пра працэдуру змянення мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка, прадастаўленага для
вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.

– Працэдура складаецца з некалькіх этапаў. Грамадзянін павінен звярнуцца ў райвыканкам з адпаведнай заявай. Калі ўчастак можна набыць у прыватную ўласнасць, то грамадзянін можа яго купіць. Калі набыць участак нельга, бо землі не перадаюцца ў прыватную ўласнасць, то можна ўчастак арандаваць. Уносіцца плата за права арэнды. Калі нічога не супярэчыць змене мэтавага прызначэння ўчастка, то прымаецца рашэнне аб змяненні. Важна ведаць, што норма не распаўсюджваецца на ўчасткі ў садовых таварыствах. У іх мяняць мэтавае прызначэнне ўчасткаў па-ранейшаму забараняецца.
Аднак дазваляецца будаўніцтва садовага доміка, у якім можна жыць на працягу ўсяго года пры наяўнасці адпаведных умоў для пражывання.

Як вызначаецца, каму аддаць свабодны ўчастак зямлі, на які прэтэндуюць некалькі грамадзян?

– Парадак наступны. Калі з’яўляецца такога кшталту дадатковы свабодны зямельны ўчастак, райвыканкам размяшчае адпаведную інфармацыю ў інтэрнэце. Праз месяц, калі ніхто больш не прэтэндуе на ўчастак, яго аддаюць заяўніку. Калі заяўнікаў некалькі, то паміж імі праводзіцца конкурс.Такая ж працэдура прадугледжана і для юрыдычных асоб.

А калі размова ідзе пра садовыя таварыствы?

– Участкі ў СТ могуць быць узаконены ў фактычных межах. Такое рашэнне павінна прывесці да спынення многіх так званых «дачных войнаў». Справа ў тым, што па прычыне пераносу агароджы ці будаўніцтва дадатковых пабудоў фактычна памеры ўчасткаў іншы раз не супадаюць з генеральным планам садовага таварыства. А змяненне генплана – паслуга, якая дорага каштуе і аплачваецца з агульнага бюджэту СТ.
Паколькі часта члены таварыства супраць таго, каб змяненне генплана адбывалася за іх кошт, такая сітуацыя звычайна заканчваецца канфліктна. Згодна з новай рэдакцыяй кодэкса, калі ўсе ўдзельнікі працэсу не супраць, то ўчасткі ў фактычных межах могуць быць узаконены без змянення генеральнага плана садовага таварыства.
Калі суседзям усё ж не атрымліваецца дамовіцца, то вырашаць канфліктную сітуацыю будзе суд. Важнае ўдакладненне: межы зем-
ляў агульнага карыстання (праезды, вуліцы) у садовым таварыстве павінны супасці з генпланам. Для продажу такога ўчастка неабходна ўзаконіць фактычныя межы ўчастка ў падраздзяленні па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры. Для гэтага неабходна звярнуцца да старшыні садовага таварыства, а затым у райвыканкам з заявай, каб узаконіць фактычныя межы.

На прамой лініі працавала Галіна КАНЬКО.