Адразу тры вёскі Ляхавіцкага раёна — Гута, Заполле і Траццякоўцы — святкавалі свае дні заснавання

28 ліпеня адразу тры вёскі Ляхавіцкага раёна — Гута, Заполле і Траццякоўцы — святкавалі свае дні заснавання. Менавіта туды з віншаваннем завіталі работнікі Востраўскага СДК са святочнай праграмай.

Прадстаўнікі народнага тэатра мініяцюр «Вастраўчане» і самадзейныя артысты Востраўскага СДК ад усёй душы павіншавалі жыхароў вёсак і падарылі некалькі святочных нумароў. А «ЛВ» пра гэта расказаў студэнт факультэта журналістыкі БДУ Данііл Зелянеўскі.

Свята атрымалася на славу: добрае, светлае, вясёлае. Нягледзячы на дождж і вецер, людзей сабралася нямала. Гучалі песні, гамонкі тых, хто ўсім сэрцам любіць сваю малую радзіму і шануе свае карані. Гэтыя радасныя хвіліны надоўга застануцца ў памяці аднавяскоўцаў. Калектыў Востраўскага СДК выказвае шчырую падзяку за спонсарскую дапамогу ў правядзенні святаў старшыні Востраўскага сельвыканкама Гібежу Дзмітрыю Аляксандравічу і дырэктару ТБЗ «Ляхавіцкі» Гунько Уладзіміру Паўлавічу, — адзначыла загадчык Востраўскага СДК Алена Канцэлярчык.