Праз Ляхавіцкі раён прайшло традыцыйнае пешае паломніцтва да цудатворнай іконы Маці Божай Лагішынскай
Традыцыйнае пешае паломніцтва з Баранавічаў у Лагішын да цудатворнай іконы Маці Божай Лагішынскай — Каралевы Палесся праходзіць з 6 па 9 жніўня.
Арганізатар паломніцтва — Пінская епархія Рымска-каталіцкай царквы.
Сёння і заўтра пілігрымка праходзіць па Ляхавіцкім раёне. Яе шлях пралягае праз вёску Літва, райцэнтр, аграгарадок Русінавічы, а таксама Ганчары, Мядзведзічы, Куршынавічы, Новыя і Старыя Буды.
У Ляхавічах удзельнікі паломніцтва наведалі Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса.