Ляхавіцкі раён: лепшыя на жніве па стане на 9 жніўня

Лепшыя гаспадаркі на ўборцы збожжавых


ЗАТ «Фораланд» (дырэктар Андрэй ПАНЧКОЎСКІ) – убрана 100,0 працэнта да плана, ураджайнасць – 73,3 ц/га.
ААТ «Шлях новы» (дырэктар Андрэй КОКТЫШ) – убрана 95,9 працэнта да плана, ураджайнасць – 56,4 ц/га.
ААТ «Жарабковічы» (дырэктар Андрэй НОВІК) – убрана 98,3 працэнта да плана, ураджайнасць – 55,7 ц/га.

Лепшыя камбайнеры на жніве


Аляксандр ЯРАШЭВІЧ і Аляксей РАМАНОВІЧ з ЗАТ «Фораланд»,
якія на камбайне «КЗС-1624-1» убралі 524,8 га і намалацілі 3 149,5 тоны збожжа.
Віктар ВАЛЧЭЦКІ і Пётр ВАЛЧЭЦКІ (яны ж – лепшыя сярод сямейных экіпажаў) з ЗАТ «Фораланд», якія на камбайне CLAAS Lexion 770 убралі 515,1 га і намалацілі 3 114,2 тоны збожжа.
Віктар КЛЕМЯНЯ і Сяргей ЗЯНЬКО з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне «КЗС-GS12-А1» убралі 442,2 га і намалацілі 2 765,4 тоны збожжа.

Лепшыя вадзіцелі на адвозцы збожжа (з улікам рапсу)


Мікалай ЦАРЫК з ААТ «Шлях новы», які на аўтамабілі
«МАЗ-650128» перавёз 3 704,9 тоны збожжа.
Аляксандр МАЛЯР з СУП «Белазем’е», які на аўтамабілі
«МАЗ-6501258» перавёз 3 506,2 тоны збожжа.
Ігар КАЎРОЎСКІ з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі
«МАЗ-6501-А8» перавёз 3 039,5 тоны збожжа.

Лепшыя на зернеачышчальна-сушыльных комплексах


Віктар ЛОЙКА і Аляксандр ПІЛЕЦКІ з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 6 123,6 тоны збожжа.
Вадзім КУДЗІН і Мікалай ХАЛОПІЦА з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 5 838,9 тоны збожжа.
Анатолій ГЕРАСІМОВІЧ і Леанід ЮНІК з СВК «Ляхавіцкі», якія на М-819 перапрацавалі 5 234,0 тоны збожжа.
Па інфармацыі райсельгасхарчу.