Агародніна для салата і для кашалька. Ляхавіцкім кааператарам ў нарыхтоўчай і закупачнай дзейнасці адведзена галоўная роля

Жнівень – самы час не толькі заняцца нарыхтоўкамі на зіму, але і рэшткі ўраджаю канверсаваць у грошы. На дапамогу прыходзяць кааператары, якім адведзена ў нарыхтоўчай і закупачнай дзейнасці галоўная роля.

Нарыхтоўшчык-кладаўшчык райпо Таццяна Багдановіч адзначае, што зараз у насельніцтва яны прымаюць поўны асартымент агародніны, сярод якой бульба, буракі, цыбуля, часнок, агуркі, памідоры, морква, капуста і г. д. Часнок, напрыклад, можна прадаць нарыхтоўшчыкам райпо па 7 рублёў, цыбулю, буракі і капусту – па 1,20 рубля за кілаграм.


Райпо ўсё, што набывае ў насельніцтва, яму ж і рэалізуе – не ў кожнага ляхавічаніна маецца агарод ці градка каля дома. Агародніну і садавіну можна набыць у райпоўскіх магазінах. Цыбулю рэалізуюць па 1,71 рубля за кілаграм, столькі ж каштуюць і буракі, морква – 1,92 рубля. Агуркі коштам крыху больш за 3 рублі даставілі са Столінска-га раёна і з цяплічнага камбі-ната «Бярэсце», адсюль жа і памідоры па 2,53 рубля, капуста – ад мясцовых гаспадароў. Трэба адзначыць, што на ляхавіцкім рынку на гэты ж дзень цана на памідоры пачыналася з 2,80 рубля. На перац цана вагаецца ад 3,5 рубля да 6,5, а баклажаны каштуюць 2,5 рубля.
Эканаміст райпо Ганна Гурская падкрэслівае, што ў насельніцтва райспажыўсаюз закупіў амаль 500 кілаграмаў буякоў. Яшчэ раней былі вішня, чорная парэчка і чарніцы. З 5 да 3 рублёў
за апошні час зменшылася закупачная цана на лісічкі. Калі кансервавы завод паставіць на канвеер перапрацоўку яблыкаў, тады іх можна будзе здаць у райпо па 10 капеек. Хутка надыдзе чарга журавін і іншых асенніх ягад. Месцам прыёму ўраджаю райпо вызнача-ны агароднінасховішча па завулку Вакзальным, 3 у Ляхавічах, а таксама кожны вясковы магазін. За чэрвень – ліпень мясцовыя кааператары закупілі і рэалізавалі 109 тон агуркоў, з якіх 98,6 тоны адпраўлена на перапрацоўку на кансервавы завод.
Запатрабавана ў жыхароў раёна і бульба – прададзена каля 6 тон, а яшчэ 2,7 тоны цыбулі, 800 кілаграмаў кабачкоў і 600 кіла-грамаў перцу, 6,7 тоны капусты і іншай агародніны. Намеснік старшыні праўлен-ня райпо Уладзімір Шырэй падкрэслівае, што па заяўках насельніцтва ў гандлёвую сетку Ляхавіцкага райпо можа быць пастаўлена любая прадукцыя.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.