Шлях у чатыры тысячы тон

І шчодрым жа выдалася сёлетняе жніво! Не паспелі адысці ад трохтысячных віншаванняў, як на гарызонце з’явілася адзнака ў 4 000 тон. І першым у раёне на сваім МАЗе яе перасягнуў вадзіцель ААТ «Шлях новы» Мікалай Царык

А мы не сумняваліся, калі назіралі, як у асабіс-тым заліку хлебароба штодзень павялічваліся лічбы і дасягаліся новыя рубяжы. Для Ляхавіччыны такія рэкорды, як паказала гэта жніўнае лета, –
новая планка на наступныя сезоны, скажам, паспяховы
задзел.


За віншаваннямі засталі Мікалая Царыка ў мехмайстэрнях. Сказаць словы ўдзячнасці рупліваму механізатару прыехалі прадстаўнікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, прафсаюзы, кіраўніцтва прадпрыемства.
– Прыемна, што нашы ляхавіцкія хлебаробы сёлета такімі важкімі лічбамі і адказнай працай услаўляюць Ляхавіччыну. Сказалі «не падвядзём», так і атрымалася. Дзякуй за любоў да зямлі! адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілій Пыжык.
Чалавек адказны, заўжды хвалюецца за вытворчы працэс, хвалюецца, каб не падвесці. Не адно дзесяцігоддзе ў жніўнай справе. Працоўны шлях Мікалая Царыка – прык-лад дысцыплінаванасці і вернасці сваёй гаспадарцы. Увогуле, нашы хлебаробы – наш гонар, менавіта яны выводзяць «Шлях новы» на пазіцыі пераможцаў, іх імёны – гэта гісторыя жніва. Дзякуй такім людзям, на якіх можна спадзявацца,адзначыў кіраўнік «Шляху новага» Андрэй Коктыш.
Свае 1 935 гектараў «Шлях новы», як і ўсе гаспадаркі раёна, ужо ўбраў. Ураджайнасць зайздросная – у агульным раённым заліку «сярэбраная» – 57,1 цэнтнера з гектара. А асобныя гектары са збожжавымі паказалі ўраджайнасць і большую за 70 цэнтнераў з гектара.

Маргарыта
КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.