Гатоўнасць нумар адзін. У Ляхавіцкім раёне пачала работу камісія для ацэнкі стану гатоўнасці ўстаноў адукацыі да пачатку навучальнага года

У мінулы чацвер у Ляхавіцкім раёне пачала работу камісія для ацэнкі стану гатоўнасці ўстаноў адукацыі да пачатку навучальнага года. Першымі экзамен трымалі Навасёлкаўская СШ
імя Г. Ф. Нагорнага, Навасёлкаўскі і Русінавіцкі дзіцячыя сады, Дараўская, Конькаўская і Малагарадзішчанская СШ. Завершыцца прыёмка школ 15 жніўня, а да 20 жніўня трэба аформіць усе неабходныя дакументы.

– У ліку задач камісіі – ацэнка гатоўнасці ўстаноў адукацыі ў адпаведнасці з патраба-ваннямі пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі, вызначэнне стану будынкаў і памяшкан-няў, праверка дакументацыі і ўкамплектаванасці прадметных кабінетаў, узроўню арганізацыі работы і многае іншае, – адзначае начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Марыя Саракавік.


Сёлета згодна з пастановай Саўміна парадак падрыхтоўкі школ да новага навучальнага года змяніўся. Калі раней у школах і дзіцячых садах усе рамонтныя работы выконвалі на працягу трох летніх месяцаў, то зараз многае было зроблена загадзя. На старонках газеты неаднойчы расказвалася пра зробленае. Ва ўсіх пашпартах гатоўнасці ўказаны даныя пра праведзеныя работы.
Першы на маршруце прыёмнай камісіі – Навасёлкаўскі дзіцячы сад, дзе прадстаўнікоў аддзела па адукацыі райвыканкама, раённага вучэбна-метадычнага кабінета, райЦГіЭ, РАУС, цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, РАНС і іншых службаў сустрэлі звонкія дзіцячыя галасы. У дзвюх рознаўзроставых групах тут займаюцца больш за два дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак. Ва ўсім адчуваецца любоў да дзяцей і гаспадарскі падыход да добраўпарадкавання і рамонту, да афармлення тэрыторыі і груп. Сёлета, сярод іншага, зроблены рамонт аконных і дзвярных блокаў.
У Навасёлкаўскай СШ імя Г. Ф. Нагорнага таксама ўсё гатова да прыёму навучэнцаў. Уваход у школу аформлены патрыятычна і гасцінна, а светлыя і ўтульныя кабінеты настройваюць на рабочы лад. Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Наталля Гуліцкая дзеліцца, што ў іх музейным кутку хутка з’явіцца раздзел па падзеях Першай сусветнай вайны. У кабінеце інфарматыкі новыя камп’ютары – сем плюс адзін, у кабінеце хіміі – сучасны камплект мэблі, адрамантаваны спартыўныя дарожкі і г. д. У падрыхтоўцы школы задзейнічаны і навучэнцы – зай-маюцца добраўпарадкаваннем і азеляненнем падчас другаснай занятасці.

Стан тэрыторыі Дараўскай СШ, дзе ў адным будынку размешчаны школа і дзіцячы сад, ацэнены станоўча. У класах, групах вялікай па памерах школы пануюць парадак і камфорт. Свежапафарбаванай сустракае і спартзала.
Памочнік урача-гігіеніста райЦГіЭ Таццяна Палуян і тэхнолаг цэнтра забеспячэння дзей-насці бюджэтных арганізацый Юлія Варанчак у кожнай установе адукацыі правяраюць перш за ўсё стан харчаблокаў і спартыў-ных аб’ектаў, спецкабінетаў, спраўнасць асвятлення і г. д.
У цэнтры ўвагі супрацоўнікаў ІСН РАУС – відэаназіранне, якім абсталяваны ўсе школы раёна, сістэма трывожнай сігналізацыі, змест стэндаў прававой накіраванасці і іншыя моманты. Спецыялісты аддзела па адукацыі, метадыс-ты манітораць напаўненне і стан прадметных кабінетаў, класныя куткі, наяўнасць дзяржаўнай сімволікі, неабходнай метадычна-дыдактычнай і іншай літаратуры, інфарматызацыю і г. д.

Штогод ва ўстановах адукацыі раёна да першага верасня
не толькі робіцца бягучы рамонт і наводзіцца марафет, але і за кошт бюджэтных сродкаў абнаўляецца матэряльна-тэхнічная база. Дзякуючы рэспубліканскаму бюджэту завяршаецца пастаўка сучасных вучэбных кабінетаў тэхнічнай і абслуговай працы ў СШ № 1, а ў СШ № 2 – тэхнічнай працы. Сярод абновак – камп’ютарны клас для Ліпскай СШ, таксама праграмныя комплексы па беларускай мове і хіміі, у тым ліку для Навасёлкаўскай СШ, набытыя за сродкі раённага бюджэту. Сярод важных пакупак і дзіцячая мэбля ў Ліпскі дзіцячы сад, 30 камплектаў вучнёўскай мэблі, 11 ложкаў для групы падоўжанага дня ў гімназію. Праводзіцца працэдура закупкі для набыцця абсталявання для ўрокаў (рэактывы, калекцыі, прыборы і мадэлі), дзевяці камплектаў спецыялізаванай вучнёўскай мэблі для кабінета хіміі Малагарадзішчанскай СШ, абсталявання і чатырох камплектаў вучнёўскай мэблі, двух шматфункцыянальных шафаў у кабінет абслуговай працы Ліпскай СШ.


Дзякуючы спонсарскай дапамозе ў школы і дзіцячыя сады набыта мэбля, арэлі-балансір, камп’ютар, тэлевізар і г. д. Начальнік аддзела па адукацыі Марыя Саракавік шчыра ўдзячна арганізацыям і прадпрыемствам раёна, спонсарам, бацькам і калектывам устаноў адукацыі, якія ўнеслі важкі ўклад у падрыхтоўку школ і дзіцячых садоў да новага навучальнага года.
На бягучы рамонт сёлета выдаткавана з раённага бюджэту больш за 400 тысяч рублёў. Сярод зробленага – рамонт дахаў і водасцёкавых сістэм, ганкаў і фасадаў будынкаў, аконных і дзвярных блокаў, падлогавага пакрыцця, агароджы, асвятлення, бетонных і спартыўных пляцовак і г. д. Сур’ёзны акцэнт і на ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы харчаблокаў.


– Год якасці для сістэмы адукацыі раёна вельмі знакавы. Зроблена шмат. Дзякуючы намаганням калектываў школы і дзіцячыя сады гатовы да навучальнага года. Камісіяй выяўлены некаторыя заўвагі, якія не ўплываюць на вучэбна-выхаваўчы працэс і аператыўна будуць ухілены. Бацькі павінны быць упэўнены, што іх дзіця знаходзіцца ў бяспечных умовах. Важна, каб нашы юныя землякі раслі сапраўднымі патрыё-тамі сваёй Бацькаўшчыны, – падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Алег Траццяк, які ў складзе камісіі прыняў удзел у прыёмцы школ і дзіцячых садоў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.