Сёння наш раён адзначае “Дажынкі” !

Паважаныя землякі!
Сёння наш раён адзначае “Дажынкі” – свята ўшанавання людзей адной з самых ганаровых прафесій — хлебаробаў.
Мы шчыра віншуем усіх працаўнікоў хлебнай нівы за стваральную працу, вернасць абранай справе, беражлівае стаўленне да зямлі.
Лірычны матыў шчодрай нівы сілкуецца не толькі і не столькі сонечнымі праменнямі і цёплымі дажджамі, колькі зладжанай працай аграрыяў і дакладным выкананнем сельскагаспадарчых тэхналогій. Залаты зерневы паток, вырашчаны з любоўю і мудрасцю нястомных рук, з’яўляецца харчовай бяспекай дзяржавы.
Паважаныя працаўнікі вёскі!
Няхай сімвал заможнасці – хлеб – радуе, натхняе, умацоўвае сілы. Няхай вашы сэрцы заўсёды поўняцца любоўю і павагай да роднай зямлі, а вянцом справы будзе дастатак у кожным доме. Жадаем вам добрага здароўя, шчасця і новых працоўных перамог!
Раенны выканаўчы камітэт.
Раенны Савет дэпутатаў.