Розум супраць фэйкаў. Як не стаць ахвярай дэзынфармацыі, альбо што такое інфармацыйная гігіена

Традыцыйна трэці чацвер месяца лічыцца інфармацыйным. У працоўныя калектывы выязджаюць інфармацыйна-прапагандысцкія групы, які вядуць дыялог з землякамі на найбольш хвалюючыя і актуальныя для грамадства тэмы. Адным з пытанняў, што абмяркоўваліся на жнівеньскіх сустрэчах, стала даволі актуальная тэма, якая хвалюе і тычыцца літаральна кожнага: як не стаць ахвярай дэзынфармацыі, альбо што такое інфармацыйная гігіена.

ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Мароза сустрэлася з работнікамі раённага спажывецкага таварыства.
Сёння кожны чалавек атрым-лівае інфармацыю з розных крыніц, якіх становіцца ўсё больш. Як не згубіцца ў інфармацыйным патоку, як разабрацца, дзе праўда, а дзе прыдумкі, як адрозніць фэйкавую інфармацыю ад той, што адпавядае рэчаіснасці, – пра гэта ішла размова.


Беларусь займае 22-е месца сярод 132 дзяржаў па паказчыку «доступ да інтэрнэту». У 2014 годзе ў нашай краіне інтэрнэтам карысталіся 5,7 мільёна чалавек, у 2024 годзе – 8,5 мільёна. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі нясуць не толькі карысць. Небяспека ў тым, што для многіх людзей свет скараціўся да экрана смартфона, а карціна свету – да стужкі навін у сацыяльных сетках. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак спынілася на праблеме фэйкаў. Дарэчы, фэйк у перакладзе з англійскай мовы –
падробка, ілжывая інфармацыя, якая выдаецца за рэальную. Галоўная задача стваральніка фэйка – «перахоп» інфармацыі ва ўлады, дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, суб’ектаў грамадства і перапрацоўка яе зместу на свой лад. Актыўна ў дэзынфармацыі выкарыстоўваюцца і дыпфэйкі. Памятаеце, як у школе, напрык-лад, на якое-небудзь непрыемнае фота хуліганы клеілі твар аднакласніка? Такія дыпфэйкі зараз сталі рабіць масава з дапамогай сучасных тэхналогій.
Часта самі карыстальнікі інтэрнэту прадастаўляюць усю інфармацыю эканамічнага, юрыдычнага, сацыяльнага, псіхалагічнага характару пра сябе. Гэту інфармацыю збіраюць і аналізуюць махляры і вярбоўшчыкі з мэтай выкарыстання яе ў супрацьпраўнай дзейнасці.
Суверэнная Беларусь – аб’ект непрыкрытай гібрыднай агрэсіі, развязанай так званым «калектыўным» Захадам. Нашым знешнім апанентам па-ранейшаму не дае спакою незалежная знешняя і ўнутраная палітыка нашай краіны. Для большасці беларусаў такі экстрэмізм непрымальны. Намаганні Захаду заглушыць голас беларускіх дзяржаўных СМІ атрымаў адваротны эфект. Сведчанне чаму – даныя сацыялагічных даследаванняў. Узровень даверу насельніцтва дзяржаўным СМІ у 2023 годзе вырас! Сёння ў кожнага жыхара краіны ёсць магчымасць імгненна атрымліваць тую ці іншую інфармацыю ў зручным для яго фармаце. Па стане на 1 ліпеня ў Беларусі дзейнічаюць 7 інфармацыйных агенцтваў, выдаецца 915 друкаваных СМІ, трансліруюцца дзясяткі тэлеканалаў, вяшчаюць 86 радыёпраграм. 60 пра-цэнтаў насельніцтва краіны зарэгістраваны ў сацыяльных сетках і месанджарах. Вольга Бурак нагадала, што асноўныя інфармацыйныя рэсурсы на Ляхавіччыне, якія даюць праўдзівую інфармацыю, – райвыканкама і газеты «Ляхавіцкі веснік», якая прадстаўлена
не толькі ў друкаваным выданні, але і ва ўсіх сацыяльных сетках і
месанджарах.
Дзяржава імкнецца стварыць эфектыўныя механізмы для абароны сваіх грамадзян ад фэйкаў. Сярод такіх мер – адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за распаўсюджванне непраўдзівай і экстрэмісцкай інфармацыі. У тэму і выступленне оперупаўна-важанага крымінальнага вышуку РАУС Уладзіслава Зубіка. Ён расказаў, што значна вырасла колькасць кіберзлачынстваў, ужо сёлета ў Ляхавіцкім раёне іх зарэгістравана 19, прычым 14 з іх – махлярствы.
Адбыўся канструктыўны дыя-лог на тэму, як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў і махляроў. Супрацоўнік РАУС таксама спыніў-ся на разнастайных экстрэмісцкіх каналах у інтэрнэце (з іх спісам можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі) і нагадаў, што можна панесці адказнасць за падпіску на дэструктыўныя каналы. Таму неабходна быць уважлівымі, калі ставіце лайкі ці пішаце каментарыі.
Пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Ляхавіччыны расказала начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Людміла Матчэня, якая адзначыла, што па выніках шасці месяцаў бягучага года наш раён спрацаваў з прыбыткам, адсутнічаюць стратныя прадпрыемствы, растуць аб’ёмы вытворчасці, заработная плата, паступленні ў бюджэт.
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз падкрэсліў, што на кожным прадпрыемстве ці ў арганізацыі павінны прымацца канструктыўныя меры і сучасныя падыходы для павышэння эфектыўнасці работы ўсяго калектыву і ў той жа час стварацца належныя ўмовы для работы, павінна ўмацоўвацца і дысцыпліна.
Разглядаліся і пытанні, якія тычацца непасрэдна работы розных падраздзяленняў райпо. У прыватнасці, кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на неабходнасці пашырэння вытворчасці прадукцыі мясцовага кааппрама, а таксама заклікаў актыўна прэзентаваць смачную і папулярную ў ляхавічан прадукцыю, у тым ліку за межамі раёна.
У гэты ж дзень інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, сустрэлася з калектывам ААТ «Ляхавіцкі льнозавод». Таксама ІПГ працавалі ў ГДК, цэнтры банкаўскіх паслуг № 117
ААТ «ААБ Беларусбанк», Начаўскім сельвыканкаме.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.