Сустрэча, што матывуе на поспех. Асветніцая акцыя «Крок да поспеху» прайшла ў ляхавіцкай «Чайцы»
У перыяд школьных канікулаў у Беларусі стартавала рэспубліканская інфармацыйна-асветніцая акцыя «Крок да поспеху». Аўтарытэтныя беларусы наведваюць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, на дыялогавых пляцоўках разважаюць пра краіну і яе дасягенні, спікеры дзеляцца прафесійнымі сакрэтамі. Магчыма, для кагосьці такая сустрэча стане лёсавызначальнай у плане выбару будучай прафесіі.
Ляхавіччына не засталася ўбаку ад такога ўнікальнага праекта. У мінулы аўторак пятая змена аздараўленчага лагера «Чайка» сустракала палітолага, блогера, палітычнага аглядальніка Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Андрэя Сыча.
Літаральна з першых хвілін сустрэчы было зразумела, што рабятам такі зорны госць даспадобы – пытанняў шмат! Як дасягнуць вышынь у кар’еры? Якімі якасцямі павінен валодаць сучасны журналіст? Нашы юныя землякі нават атрымалі парады ад спікера, як правільна паводзіць сябе з апанентам падчас спрэчкі. І хоць каардынаты сустрэчы – дзіцячыя, тон размовы атрымаўся сур’ёзным.
Студэнтка факультэта журналістыкі БДУ Аліна Гемвароўская ад сустрэчы ў захапленні.
– Калі даведалася, што на Ляхавіччыну прыедзе чалавек з такім прафесійным кейсам, не раздумваючы, хацела трапіць на сустрэчу. Гэта магчымасць убачыць нашу Беларусь у імёнах, якія робяць усё дзеля яё росквіту, сапраўдных патрыётаў. Упэўнена, што многія рабяты адназначна падумаюць над прафесіяй журналіста, але, разам з тым, яны зразумеюць, колькі намаганняў трэба прыкласці, каб заваяваць аўтарытэт. Мяне як будучага работніка СМІ цікавілі больш прафесійныя навыкі, адказы атрымала, – адзначыла Аліна Гемвароўская.
Зусім іншая аўдыторыя чакала Андрэя Сыча ў будынку райвыканкама. Кіраўніцтва раёна, ідэалагічны актыў, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі БРСМ і Маладзёжнага пар-ламента пры райсавеце дэпутатаў атрымалі цікавы інтэрактыў на самыя розныя тэмы. Нацыянальная ідэя беларусаў, наша месца ў сусветным раскладзе, наш дзяржаўны аўтарытэт і стратэгічныя інтарэсы Беларусі – тэмы няпрос-тыя, аднак аўдыторыя з цікавасцю сачыла за размовай.
Рыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.