Ключавыя магчымасці «Е-Паслугі».

Усё большую папулярнасць сярод жыхароў нашай краіны набываюць адзіны партал электронных паслуг і мабільны дадатак «Е-Паслуга»

Прычына такой папулярнасці даволі простая. Сёння на адзіным партале электронных паслуг даступныя для заказу больш за 570 электронных сэрвісаў. Сярод найбольш папулярных –
атрыманне інфармацыі аб правах на нерухомасць, аб заплачаных падатках, аб правапарушэннях; атрыманне звестак па праверцы знаходжання аўтамабіля ў вышуку, наяўнасці правоў на кіраванне транспартным сродкам; па дадатковым накапляльным пенсійным страхаванні; рэгістрацыя замежных грамадзян; перадача мытных дакументаў; атрыманне дазволу на ўезд у прыгранічную зону і многія іншыя.
Асабістыя кабінеты карыстальніка на на адзіным партале электронных паслуг (АПЭП) ёсць у грамадзян Беларусі і асоб без грамадзянства, звесткі пра якіх унесены ў Рэгістр насельніцтва (дзяржаўную цэнтралізаваную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму). Цяпер на партале больш за 250 тысяч актываваных асабістых кабінетаў.
Выкарыстанне электроннага кашалька для заказу і аплаты электронных паслуг; ажыццяўленне комплексных плацяжоў; выкарыстанне банкаўскіх картак; аўтэнтыфікацыя па ID-карце, ключы ЭЛП (электронны лічбавы подпіс), нумары тэлефона і інш.); сэрвіс электроннай пошты грамадзяніна і юрыдычнай асобы, які дазваляе карыстальнікам актываваных асабістых кабінетаў абменьвацца інфармацыйнымі паведамленнямі і пісьмамі; сэрвіс электроннага дакументазвароту, што дазваляе атрымліваць і адпраўляць інфармацыю з выкарыстаннем сістэмы міжведамаснага электроннага дакументазвароту дзяржорганаў –
ключавыя магчымасці асабістых электронных кабінетаў.
Лічбы пацвярджаюць, што інтарэс грамадзян, бізнес-структур і дзяржаўных арганізацый да выкарыстання асабістых кабінетаў на партале, атрымання паслуг анлайн пастаянна расце. Напрыклад, у 2022 годзе праз партал аказана крыху больш за 76 мільёнаў паслуг, у 2023 годзе –
каля 128 мільёнаў паслуг. А сёлета штомесячна – 11,5 мільёна паслуг.
На АПЭП пастаянна з’яўляюцца навінкі. У мінулым годзе запатрабаванай стала новая паслуга па прадастаўленні звестак аб правапарушэннях. Такога кшталту інфармацыя патрабуецца, напрык-лад, пры працаўладкаванні. Яшчэ адна папулярная паслуга – атрыманне сістэматызаваных звестак пра аўтамабіль. Дзякуючы ёй можна даведацца пра марку аўто, нумар, наяўнасць страхоўкі і тэхагляду транспартнага сродку, праверыць, ці знаходзіцца ён у вышуку, атрымаць звесткі аб пашкоджаннях аўто з фотаздымкамі (пры іх наяўнасці).
Па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя распрацаваны і прадастаўляюцца шляхам АПЭП грамадзянам і медработнікам электронныя паслугі, прызначаныя для выяўлення фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў сістэмы кровазвароту, анкалагічных захворванняў, цукровага дыябету.
Усяго з пачатку бягучага года на партале размешчана больш за
60 новых сэрвісаў у сферы сацыяльнай абароны, аховы прыроды, лясной гаспадаркі, аховы культурных каштоўнасцей.
Вядзецца актыўная работа па пераводзе адміністрацыйных працэдур у электронную форму. Размова ідзе, напрыклад, пра пастаноўку дзіцяці на чаргу ў дашкольную ўстанову; прызначэнне дапамогі па цяжарнасці і родах; высечку дрэў пад вокнамі; атрыманне ліцэнзій і сертыфікатаў; тэхагляд; прадастаўленне субсідый, ільготных крэдытаў на будаўніцтва; прызначэнне сямейнага капіталу; рэгістрацыя шлюбу;
рэгістрацыя сабак і катоў і многія іншыя. Сёння для грамадзян на АПЭП даступна 149 адміністрацыйных працэдур,
для суб’ектаў гаспадарання – 189.
Доступ да большасці электронных сэрвісаў на АПЭП патрабуе строгай ідэнтыфікацыі карыстальніка, якая магчыма пры наяўнасці электроннага лічбавага подпісу ці ID-карты.
Усё больш распаўсюджаным становіцца і мабільны дадатак «Е-Паслуга». Для яго выкарыстання неабходны смартфон з функцыяй NFC і ID-карта. Трэба прыкласці ID-карту да тыльнага боку смартфона, увесці PIN-1 і зарэгістраваць свой асабісты кабінет на «Е-Паслуга». Дарэчы, стаць карыстальнікам «Е-Паслугі» можна і не маючы ID-карты, дастаткова актывізавацца па нумары тэлефона, email, уліковых запісах у Google ці Apple.