Як змяніць імя і стаць нявестай. Прамая лінія «ЛВ» з начальнікам аддзела загса райвыканкама

Падчас прамой лініі «ЛВ» начальніку аддзела загса райвыканкама Вользе Новік паступілі розныя пытанні, якія датычаць дзейнасці аддзела. З-за таго, што пытанні датычаць асабістага жыцця грамадзян, імёны і прозвішы тых, хто тэлефанаваў, не згадваюцца.

– Як можна атрымаць даведку пра адсутнасць запісу акта аб заключэнні шлюбу для рэгістрацыі шлюбу за межамі Рэспублікі Беларусь?

– Гэта адміністрацыйная працэдура ажыццяўляецца бясплатна. Пры наяўнасці адпаведнага запісу акта грамадзянскага стану вам яе выдадуць праз тры дні з дня падачы заявы. Пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі спатрэбіцца 15 дзён, а пры адсутнасці такога запісу – адзін месяц.
Па пытанні выдачы даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу зацікаўленая асоба (або яе прадстаўнік па даверанасці, засведчанай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку) звяртаецца ў орган загса па месцы жыхарства з пісьмовай заявай. Орган загса ажыццяўляе праверку наяўнасці (адсутнасці) запісу акта аб заключэнні шлюбу ў органе загса адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі і выдае даведку для прадастаўлення ў кампетэнтныя органы замежнай дзяржавы для рэгістрацыі заключэння шлюбу. Тэрмін дзеяння даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу складае адзін год.

– Як можна атрымаць паўторнае пасведчанне аб нараджэнні?


– Для гэтага неабходна звярнуцца з пісьмовай заявай у орган загса па месцы жыхарства, а таксама ў орган загса, архіў органаў загса па месцы захоўвання адпаведнага запісу акта грамадзянскага стану. Паўторныя пасведчанні выдаюцца асобам, на якіх скла-
дзены запіс акта грамадзянскага стану. Гэты дакумент можа быць таксама выда-
дзены па даверанасці асобам, якія маюць у адпаведнасці з заканадаўствам права на яго атрыманне.
Памер дзяржаўнай пошліны за выдачу паўторнага пасведчання складае адну базавую велічыню. Тэрмін ажыццяўлен-ня гэтай адміністрацыйнай пра-цэдуры – сем дзён з дня падачы заявы. І гэта пры наяўнасці адпаведнага запісу акта грама-
дзянскага стану, а пры адсутнасці такога запісу – адзін месяц.

– Жадаю змяніць сваё імя. Што для гэтага трэба і куды звяртацца?

– Звяртацца трэба ў органы загса. Працэдура гэта магчымая, але даволі складаная. Для яе ажыццяўлення патрабуецца сур’ёзная матывацыя і ўважлівая прычына, падмацаваная юрыдычнымі дакументамі.

– Пры якіх умовах магчыма скасаванне шлюбу праз аддзел загса, і колькі за гэта трэба заплаціць?

– Скасаванне шлюбу органам загса па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчак пра маёмасць, дапускаецца артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і. Гэтай нормай устаноўлена, што пры звароце ў орган загса муж і жонка павінны пацвердзіць, што ў іх няма агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчак пра маёмасць. Скасаванне шлюбу ажыццяўляецца органам загса пасля завяршэння месяца з дня падачы сумеснай заявы аб скасаванні шлюбу. За працэдуру давядзецца заплаціць чатыры БВ.

– Раскажыце, калі ласка, пра працэдуру рэгістрацыі нараджэння дзіцяці, калі маці не знаходзіцца ў шлюбе?

– Калі бацькі дзіцяці не знаходзяцца ў шлюбе і не жадаюць устанаўліваць бацькоўства ў добраахвотным парадку, то заяву ў аддзел загса (сельскі выканаўчы камітэт) падае толькі маці дзіцяці. Пры гэтым звесткі пра бацьку дзіцяці ўносяцца ў запіс акта аб нараджэнні па прозвішчы маці. Уласнае імя і імя па бацьку бацькі дзіцяці запісваюцца па заяве маці.

– Збіраемся падаваць заяву ў загс на рэгістрацыю шлюбу. Ці абавязкова пры падачы заявы прысутнасць і жаніха, і нявесты?

– Згодна з артыкулам 211 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і жадаючыя ўступіць у шлюб падаюць у орган загса сумесную заяву. Калі ж гэта немагчыма з-за аддаленасці пражывання адзін ад аднаго, цяжкага захворвання, праходжання ваеннай ці альтэрнатыўнай службы і г. д., заява аб заключэнні шлюбу, запоўненая па ўстаноўленай форме і падпісаная абодвума асобамі, якія бяруць шлюб, можа быць пададзена адным з іх.

– Цікавіць парадак указання нацыянальнасці бацькоў у запісе акта і пасведчанні аб нараджэнні дзіцяці.

– Нацыянальнасць дзіцяці ў запісе акта і пасведчанні аб нараджэнні не ўказваецца, указваецца толькі нацыянальнасць бацькоў.
Калі пры рэгістрацыі нара-джэння заяўнік жадае ўказаць нацыянальную прыналежнасць бацькоў, то ў запісе акта аб нараджэнні дзіцяці нацыянальнасць бацькоў (грамадзян Рэспублікі Беларусь) указваецца ў адпаведнасці з нацыя-нальнасцю, указанай у пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Пры адсутнасці ў пашпартах бацькоў дзіцяці звестак аб іх нацыянальнасці нацыянальнасць можа быць вызначана ў адпаведнасці з іх пасведчаннем аб нараджэнні. Пры розных нацыянальнасцях бацькі і маці ў пасведчанні аб нараджэнні бацькоў звесткі аб іх нацыянальнасці ў запісах акта і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці ўносяцца па ўказанні асобы, якая зрабіла заяву аб нараджэнні.

– Як выбраць лепшую дату вяселля па ўсіх канонах і звычаях?

– Адназначнага адказу на гэтае пытанне няма. Кожная пара самастойна вырашае, у які дзень для яе будзе гучаць марш Мендэльсона. Безумоўна, пікам вяселляў застаецца лета. Найбольш папулярнымі датамі для шлюбу сярод маладых з’яўляюцца паўтаральныя лічбы ў годзе, круглыя ​​даты, а таксама тыя, у якіх лічба дня, месяца ці года паўтараюцца. Якую б дату вы ні выбралі, у загсе ваш саюз зарэгіструюць не раней чым праз тры дні з даты падачы заявы. Аддзел загса райвыканкама кансультуе бясплатна ў рабочы час як па тэлефоне, так і пры асабістым звароце. Нагадаю, што ў сераду прыём праводзіцца з 8 да 20 гадзiн, у суботу з 8 да 12 гадзiн, у астатнiя днi з 8 да 17 гадзiн. Выхадныя – нядзеля і панядзелак.

На прамой лініі працавала Наталля ПЕРАПЕЧКА.