У Ляхавіцкім раёне пабывала рабочая група па падрыхтоўцы правядзення навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
Сёння ў Ляхавіцкім раёне пабывала рабочая група па падрыхтоўцы правядзення трыццаць першай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
Экспедыцыя штогод арганізуецца да Дня беларускага пісьменства.
Удзельнікі рабочай групы сустрэліся з кіраўніцтвам раёна і прадстаўнікамі духавенства, правялі духоўна-асветніцкія канферэнцыі “Дарога да Святыняў: Ляхавіцкі раён” у раённай купалаўцы і тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Падрабязнасці ў адным з бліжэйшых нумароў «Ляхавіцкага весніка».




