Пра інфармацыйную гігіену і вучобу ў Акадэміі. У межах адзінага дня інфармавання з асабовым складам Ляхавіцкага РАУС сустрэўся часова выконваючы абавязкі па пасадзе намесніка начальніка Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
На мінулым тыдні ў межах адзінага дня інфармавання з асабовым складам Ляхавіцкага РАУС сустрэўся часова выконваючы абавязкі па пасадзе намесніка начальніка Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Віталій Радаман.
Абмяркоўваліся актуальныя тэмы: як супрацьстаяць кіберзлачыннасці, як не стаць ахвярай дэзынфармацыі. Ішла размова пра ролю прафілактыкі гэтых з’яў у грамадстве. Акрамя таго, Віталій Радаман уручыў Падзякі Акадэміі МУС за высокія вынікі ў службовай дзейнасці, паспяховае выкананне задач, што стаяць перад органамі ўнутраных спраў, а таксама цеснае ўзаемадзеянне і дзелавое супрацоўніцтва з Акадэміяй МУС супрацоўнікам Ляха-віцкага РАУС – выпускнікам гэтай вышэйшай навучальнай установы. Падзякі ўдастоены начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Віталій Давідоўскі, старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Таццяна Шкода, старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Мікіта Біза і ўчастковы інспектар Максім Бурчыц.
Віталій Радаман скарыс-таўся магчымасцю ў межах прафарыентацыйнай работы сустрэцца і з удзельнікамі ваенна-патрыятычнага клуба праваахоўнай накіраванасці «Фартэцыя», які з мая гэтага года дзейнічае ў СШ № 1. Выхаванцы
клуба – навучэнцы 8-х і 10-х класаў.
Сапраўдная дыялогавая пляцоўка разгарнулася ў кабінеце ваенна-патрыятычнага клуба. Прадстаўнік акадэміі расказаў пра 61-гадовую гісторыю навучальнай установы, пра факультэты, пра ўмовы паступлення, будні і святы курсантаў, пра тое, як арганізоўваецца іх быт і адпачынак.
Віталій Радаман адзначыў, што з кожным годам расце колькасць жадаючых паступіць у галоўную міліцэйскую ВНУ Беларусі, дзе рыхтуюць высакакласных спецыялістаў.
У Акадэміі МУС створаны ўсе ўмовы, каб курсанты сталі высокаадукаванымі і ўсебакова развітымі людзьмі, сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны. Вучыцца можна на факультэтах міліцыі і грамадскай бяспекі, крымінальнай міліцыі, следча-экспертным, крымінальна-выканаўчым, права, маецца факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў, ёсць і аддзяленне завочнага навучання.
Выхаванцы ваенна-патрыятычнага класа задавалі хвалюючыя іх пытанні. У прыватнасці, пра паступленне дзяўчынак у Акадэмію МУС, пра прывілеі, у якіх маюць удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба, дзе пражываюць іншагароднія курсанты, ці ажыццяўляе акадэмія падрыхтоўку кіно-лагаў, які распарадак дня ў курсантаў, у якія органы адпраўляюць на далейшую службу выпускнікоў акадэміі. Ні адно пытанне не засталося без увагі.
– Акадэмія актыўна займаецца прафарыентацыйнай работай з моладдзю ў школах, гімназіях, ліцэях, кадэцкіх вучылішчах. Арганізоўваем выезды ў навучальныя ўстановы супрацоўнікаў акадэміі, праводзім дні адчыненых дзвярэй, экскурсіі ў міліцэйскую ВНУ. Падчас іх рабяты знаёмяцца з умовамі навучання і пражывання курсантаў, наведваюць музей гісторыі ўнутраных войскаў, цэнтральны музей МУС. Галоўная мэта –
выявіць сярод падлет-каў і моладзі дастойных кандыдатаў для паступлення на вучобу ў Акадэмію МУС, іншыя сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы юрыдычнага профілю, а затым далейшай службы ў органах унутраных спраў. Акрамя таго, падчас такога дыя-логу з моладдзю вырашаем яшчэ і прафілактычную мэту – папярэджванне правапарушэнняў, – адзначыў Віталій Радаман.
Прадстаўнік кіраўніцтва акадэміі адзначыў зацікаўле-насць з боку раённай улады, аддзела па адукацыі ў функцыянаванні патрыятычных клубаў.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.