Партфель збіраюць неабыякавыя. Якія дапамогі да 1 верасня мнагадзетным сем’ям
Сабраць дзіця ў школу – справа важная і нялёгкая, асабліва для мнагадзетнай сям’і, дзе школьнікаў можа быць некалькі. Як заўжды, на дапамогу прыходзіць дзяржава. Не пакідае яна мнагадзетных бацькоў сам-насам з клопатамі, звязанымі з падрыхтоўкай да новага навучальнага года
«ЛВ» неаднойчы падрабязна расказваў, як атрымаць аднаразовую дзяржаўную дапамогу да навучальнага года. Ёй ужо скарысталіся 337 мнагадзетных сем’яў.
Але не толькі дзяржава клапоціцца пра такія катэгорыі сем’яў, актыўна далучаюцца прадпрыемствы і ўстановы, грамадскія аб’яднанні, партыі, неабыякавыя землякі. Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама расказалі, што дапамогу да 1 верасня мнагадзетным сем’ям аказваюць прафсазныя арганізацыі (выдаткавана 1 540 рублёў для 18 сем’яў), наймальнікі, грамадскія аб’яднанні (10 сем’ям – 500 рублёў), праз салон «Міласэрнасць» дапамогу атрымалі дзве сям’і на 360 рублёў.
Па стане на 19 жніўня, у Ляхавіцкім раёне 337 мнагадзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца 630 дзяцей, атрымалі з раённага бюджэту аднаразовую грашовую дапамогу на агульную суму 81 837 рублёў для падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года.
Менавіта ў жніўні праходзяць разнастайныя акцыі накшталт «Збяром партфель разам», падчас якіх збіраюцца разнастайныя школьныя прылады, каб хлопчыкі і дзяўчынкі пайшлі ў школу з усім неабходным. Ляхавіччына заўжды актыўна ўдзельнічае ў такіх прыемных клопатах. Так, у мінулую пятніцу ў фае райвыканкама прайшла арганізаваная ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама дабрачынная акцыя. Прадстаўнікі розных падраздзяленняў райвыканкама, дэпутацкага корпуса, іншых арганізацый набывалі алоўкі і ручкі, сшыткі і фарбы, альбомы і рознакаляровую паперу, кардон і партфелі, шмат чаго іншага для школы. Усё сабранае перададзена ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе будуць сфарміраваны школьныя наборы, іх перададуць у 47 сем’яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Акрамя таго, у ТЦСАН устаноўлена скрыня, куды кожны жадаючы можа скласці школьныя тавары, іх таксама перададуць тым, каму дапамога найбольш неабходна і прынясе радасць. Прадаўжаем рабіць
дабро разам!
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.