На адходах можна і зарабіць. У Ляхавічах прыёмныя пункты другаснай сыравіны ёсць у КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» і райпо…

Аб’ёмы цвёрдых камунальных адходаў растуць ва ўсіх краінах свету. Кожны год у Беларусі ўтвараецца каля 4 мільёнаў тон ЦКА, 73 працэнты з якіх адходы спажывання, якія ствараюцца насельніцтвам. Большая частка адходаў можа стаць другаснай сыравінай для вытворчасці новай прадукцыі. Перапрацоўка макулатуры, пластыку, кардону захоўвае прыродныя рэсурсы. Напрыклад, усім вядомы факт: 100 кілаграмаў макулатуры выратоўваюць дрэва.
Пры гэтым можна проста паасобна выкідваць ДМР у адпаведныя кантэйнеры, а можна за гэта мець грошы, няхай і невялікія.
У нашым раёне, як і ва ўсёй рэспубліцы, дзейнічаюць наступныя механізмы збору другасных матэрыяльных рэсурсаў:

  • нарыхтоўка другаснай сыравіны праз сістэму прыёмных (нарыхтоўчых) пунктаў;
  • паасобны збор адходаў ад насельніцтва з дапамогай спецыяльна ўстаноўленых кантэйнераў (адходы шкла, паперы і кардону, палімерныя адходы) з іх наступным дадатковым сартаваннем на лініях сартавання;
  • сартаванне змешаных камунальных адходаў на лініі.

У Ляхавічах прыёмныя пункты КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», дзе здаць другасную сыравіну можна за наяўны разлік і ў лік аплаты камунальных паслуг, працуюць па наступных адрасах:

вуліца Южакова, 19; вуліца Чкалава, 5б (панядзелак – пятніца 8.00–17.00, перапынак 13.00–14.00, выхадны – субота, нядзеля;

вуліца Южакова, 16 (аўторак – пятніца 8.00– 17.00, субота, панядзелак 8.00–16.00, выхадны – нядзеля).

Па пытаннях здачы другаснай сыравіны можна звяртацца па тэлефоне 6-05-71.

Закупачныя цэны на нарыхтоўку другаснай сыравіны (за кілаграм):
макулатура – 0,17 рубля для юрасоб (0,20 рубля для насельніцтва);
шклабой тарны – 0,01 рубля (0,10 рубля);
пэт-бутэлька – 0,10 рубля (0,25 рубля);
адходы пластмас –0,04 рубля (0,10 рубля);
плёнка-стрэйч – 0,01 рубля (0,03 рубля);
адходы бытавой тэхнікі – 0,25 рубля для насельніцтва.


Акрамя камунгаса, актыўна займаецца закупкай другасных матэрыяльных рэсурсаў у насельніцтва і юрыдычных асоб і Ляхавіцкае райпо. У Ляхавічах працуюць два прыёмныя пункты (па вуліцы Савецкай, 67 і завулку Вакзальным, 3) і адзін перасоўны. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефонах: 2-13-42, 2-17-97, 2-11-23.
Дарэчы, нарыхтоўкай другасных матэрыяльных рэсурсаў займаюцца ўсе вясковыя магазіны. Закупачныя цэны аналагічныя з ЖКГ.
Пры максімальным зборы ДМР скарачаецца колькасць захоўваемых адходаў, што станоўча ўплывае на нашу экалогію. На жаль, у кантэйнеры для паасобнага збору смецця вельмі часта трапляюць самыя розныя не пасартаваныя адходы. І гэта сведчыць, што далёка не ўсе жыхары раёна прасякнуліся «экалагічна чыстай» ідэяй.
Наталля МАСЛОЎСКАЯ, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама.