Насмецілі адны. Прыбіраюць іншыя

Пытанне, якое ўзнялі неабыякавыя землякі на прасторах інтэрнэту, тычыцца добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі. Грамадзяне заклікалі райінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разабрацца з сітуацыяй наконт праблемнага месца, якое знаходзіцца па дарозе на дачы садовага таварыства «Пралеска».

Яўна негаспадарскі падыход, а дакладней свінства ў выкананні лю-
дзей, засведчылі фотаздымкі. Каля дарогі ўтвораны несанкцыянаваны сметнік, дзе знайшлося месца выкінутым рэшткам ураджаю яблыкаў, старому адзенню, падушкам, бытавым адходам. Раёнка за каментарыямі звярнулася ў прыродаахоўную службу.


– Сітуацыя выпраўлена, як гаворыцца, па гарачых слядах. Гэтыя
несанкцыянаваныя сметнікі знаходзяцца на тэрыторыях, замацаваных за ААТ «Шлях новы». Менавіта сіламі гэтага сельгаспрадпрыемства і ліквідаваны незаконныя сметнікі. Нагадаю, калі будуць устаноўлены вінаватыя, яны панясуць адміністрацыйную адказнасць згодна з часткай 3 артыкула 16.44 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Фізічным асобам давя-дзецца заплаціць штраф у памеры да 30 базавых велічынь, індывідуальным прадпрымальнікам – да 100 БВ, юрыдычным асобам – да 1000 БВ. Акрамя таго, несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў лічыцца нанясеннем шкоды навакольнаму асяроддзю, што, у сваю чаргу, прадугледжвае дадатковыя штрафныя санкцыі. І ўвогуле, заклікаю жыхароў раёна быць законапаслухмянымі і незабруджваць прыроду, – адзначыла начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іна Траяноўская.


Галіна КАНЬКО.