Непаўналетні навучэнец Ляхавіцкага аграрнага каледжа залез на аўтамабіль, прыпаркаваны на адной са стаянак па вуліцы Чкалава ў райцэнтры, і пачаў скакаць па даху і капоце аўто
У пяць гадзін раніцы аднаго з летніх дзён навучэнец Ляхавіцкага аграрнага каледжа, жыхар Баранавічаў, не знайшоў лепшага занятку, як пахуліганіць. Непаўналетні залез на аўтамабіль, прыпаркаваны на адной са стаянак па вуліцы Чкалава ў нашым райцэнтры, і пачаў скакаць па даху і капоце аўто. Пры гэтым усе свае дзеянні здымаў на мабільны тэлефон і тут жа выставіў у інтэрнэт… За такі “адпачынак” давядзецца адказваць перад законам.
Дзмітрый ГАТОЎЧЫЦ, намеснік начальніка РАСК.
