Замест заробкаў – рабства
Замест заробкаў – рабства
Апошнім часам пачасціліся і наступныя віды злачынстваў, якія ахвяры самі і правакуюць. Толькі за гэта лета такіх выпадкаў некалькі. Жыхары раёна, у асноўным з асацыяльнымі паводзінамі, не папярэдзіўшы сваіх родных ці блізкіх адпраўляюцца ў так званыя заробкі ўзамежныя краіны. Пры гэтым не толькі непапярэджваюць, але і не пакідаюць пра сябе ніякія даныя, у тым ліку кантактыработадаўцаў. Пасля таго, як родныя пацярпелых звяртаюцца ў праваахоўныя органыі праводзяцца аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы, устанаўліваецца,што гэта ніякія не заробкі з добрай аплатай, а звычайнае рабства.
Паважаныя грамадзяне, будзьце ўважлівымі да сваіх родных, такім чынам вы зможаце супрацьстаяць розным крымінальнымэлементам, якія абяцаюць добрыя заробкі за межамі Беларусі, а на справе прымушаюць людзей працаваць ва ўмовах, блізкіх да рабства.
Дзмітрый ГАТОЎЧЫЦ, намеснік начальніка РАСК.