У Літве Ляхавіцкгага раёна ідзе абнаўлення асфальтавага пакрыцця праезнай часткі
ЗВАРОТЫ: ВЫРАШАНА СТАНОЎЧА
Доўгачаканае абнаўленне прыходзіць на дарогі не толькі райцэнтра, але і на вуліцы аграгарадкоў і вёсак Ляхавіччыны.
Неаднойчы на прыёмах грамадзян, прамых тэлефонных лініях з прадстаўнікамі ўлады, падчас сходаў грамадзян па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння жыхары вёскі Літва скардзіліся на нездавальняючы стан праезнай часткі вуліцы Леніна.
– Сёння сіламі нашай арганізацыі прыступілі ў межах цякучага рамонту да абнаўлення асфальтавага пакрыцця праезнай часткі працягласцю 530 метраў вуліцы Леніна ў вёсцы Літва. Сродкі на гэтыя мэты выдаткаваны з абласнога бюджэту. Работы зоймуць некалькі дзён. А да гэтага абноўленае асфальтавае пакрыццё з’явілася на вуліцах 60 гадоў Савецкай улады (працягласцю 650 метраў) і Спартыўнай (працягласцю 250 метраў) ў аграгарадку Нача. А вуліцы Царкоўная і Надрэчная ў Малым Падлессі і ўвогуле на 900 метрах змянілі гравійнае пакрыццё на асфальтавае, – расказвае галоўны інжынер ДРБУ-200 Яўгеній Занько.