Усе службы на дапамозе! Шквалісты вецер 22 жніўня прынёс аграгарадку Востраў нямала непрыемнасцяў
Шквалісты вецер 22 жніўня прынёс аграгарадку Востраў нямала непрыемнасцяў.
На раніцу ў Востраве працавалі ўсе службы экстраннага рэагавання
і не толькі. Задача адна – як мага хутчэй і якасна справіцца з наступствамі стыхіі, вярнуць звыклы лад жыцця ў аграгарадок.
Ад непагадзі, па папярэдніх даных РАНС, пацярпела больш за паўсотні жылых дамоў, хапіла праблем і сельгаспрадпрыемствам: аб’екты СУП «Ліпнянка» і
ЗТАА «Белдан» таксама аказаліся ў зоне пашкоджання. Усе пашко-джаныя аб’екты сельскагаспадарчага прызначэння плануецца аднавіць да 28 жніўня 2024 года.
Былі адзначаны і праблемы з электразабеспячэннем. Без святла на пэўны час засталіся жыхары Вострава, Заполля, Траццякоўцаў, Гуты, Рагачоў. Працавалі чатыры брыгады Ляхавіцкага раёна электрасетак. Да вечара нязручнасці з падачай электраэнергіі былі вырашаны. Перабояў у водазабеспячэнні не зафіксавана.
Талака – сіла моцная! Камандную работу, згуртаванасць, прафесійны падыход прадэманстравалі ўсе службы раёна. Адразу на дапамогу Востраўскай СШ прыйшлі супрацоўнікі ўсіх службаў, побач працавалі і работнікі ўстаноў адукацыі. Тэрыторыю навучальнай установы ачышчалі ад паваленых дрэў.
З наступствамі змагаліся і працаў-нікі сельгаспрадпрыемстваў.
Гэтымі днямі ва ўсю працуюць і аграгараджане. Вецер пашкодзіў дахі, паваліла дрэвы, галіны дрэў пашкодзілі дамы, агароджы, вокны. На дапамогу прыйшлі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, камунгаса, лясгаса. Кожны працаваў, не шкадуючы сіл і часу.
У такой бядзе не бывае «тваіх-маіх» абавязкаў, на дапамогу прыйшлі ўсе, і работа працягваецца.
Юрый БУЙКЕВІЧ,
начальнік РАНС.