Калі адбудзецца добраўпарадкаванне завулкаў Зялёны і Усходні, вуліцы Горкага ў Ляхавічах?

⁉️ Чарговы званок на гарачую лінію “ЛВ” датычыў добраўпарадкавання завулкаў Зялёны і Усходні, вуліцы Горкага. Ляхавічанін адзначыў, што ўладкаванне асфальту тут планавалася ў жніўні. Месяц заканчваецца, а зрухаў пакуль няма…

Вырашэнне гэтага пытання стала магчымым дзякуючы ў тым ліку і члену пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, генеральнаму дырэктару БАУП “Упраўленне ЖКГ” Аляксандру Максімчуку. Напачатку ліпеня сенатар у Ляхавічах праводзіў асабісты прыём (https://t.me/lvesnik/39831) грамадзян. Адно з узнятых жыхарамі раёна пытанняў тычылася менавіта асфальтавання гэтых вуліцы і завулкаў.

–З абласнога і раённага бюджэтаў выдаткаваны неабходныя сродкі на асфальтаванне вуліцы Горкага, завулкаў Зялёнага і Усходняга. Зроблена ўся небходная дакументацыя, заключаны дагаворы на правядзенне работ. З дня на дзень пачнём работы, якія плануем завяршыць у верасні 2024 года, – адзначыў дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі.