Якія меры прымаюцца па скарачэнні колькасці вакансій на рынку працы і замацаванні маладых спецыялістаў на працоўных месцах? Тэма апаратнай нарады ў старшыні Ляхавіцкага райвыканкама

Якія меры прымаюцца па скарачэнні колькасці вакансій на рынку працы і замацаванні маладых спецыялістаў на працоўных месцах? Як вырашаюцца праблемныя моманты па гэтых пытаннях? Пра гэта і іншае ішла размова на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзіяна Трысцень расказала пра сітуацыю на рынку працы ў Ляхавіцкім раёне. Сёлета ва ўпраўленне за садзейнічан-нем у працаўладкаванні звярнуліся 409 чалавек, з іх працаўладкавана 378. Па стане на 1 верасня зарэ-гістравана 19 беспрацоў-ных, з іх 13 – жыхары сельскай мясцовасці. З прад-прыемствам меліярацыйных сістэм, райпо, КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», ААТ «Шлях
новы» і ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама заключаны і рэалізуюцца чатыры «дарожныя карты» па падборы работнікаў. Такім чынам працаўладкаваны
26 чалавек. Дзіяна Трысцень
расказала пра разнастайныя прафарыентацыйныя мерапрыемствы, а таксама кірмашы вакансій, «дні прадпрыемстваў», работу выязных камісій, якія накіраваны на вырашэнне пытанняў па працаўладкаванні землякоў.
Мэтанакіраваная работа праводзіцца і для замацавання маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы. У прыватнасці, накіроўваюцца рэкамендацыі наймальнікам аб уключэнні ў калектыўныя дагаворы мер стымулявання да працоўнай дзейнасці. Сярод іх – развіццё настаў-ніцтва, устанаўленне даплат да заработнай платы, прадастаўленне дадатковага аплачваемага водпуску ў залежнасці ад стажу работы, павышэнне тарыфнай стаўкі, прадастаўленне аднаразовых выплат пры прызыве на вайсковую службу і іншыя.
Яшчэ адзін са спосабаў вырашэння кадравай праб-лемы – далейшая работа грамадзян, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту. Разглядаецца пытанне аб уключэнні ў калектыўныя дагаворы мер матэрыяльнага стымулявання да прадаўжэння працоўнай дзейнасці грама-дзян пенсійнага ўзросту.
Дзіяна Трысцень агучыла і праблему так званай цякучасці кадраў. Сёлета за першае паўгоддзе паказчык «каэфіцыент цякучасці кадраў» па Ляхавіцкім раёне склаў 13,5 працэнта (сярэднеабласны – 11,2 працэнта). Яшчэ некалькі лічбаў: за
6 месяцаў года прыняты на работу 721 чалавек, звольнены 890. Найбольшая цякучасць кадраў, па інфармацыі сацыяльнай службы, у КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» (36,5 працэнта),
ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» (27,3 працэнта), ПМК-13 (26,6 працэнта), ААТ «Нача» (20,1 працэнта), СУП «Ліпнянка» (17,3 працэнта), СУП «Белазем’е» (15,8 працэнта), ПМС (17,7 працэнта), райпо (15 працэнтаў), ААТ «Жарабковічы» (14,8 працэнта).
Па-ранейшаму на прадпрыемствах і ў арганізацыях Ляхавіцкага раёна нямала вакансій. У службу занятасці заяўлена 343 свабодныя працоўныя месцы, з якіх 261 – у сельскай мясцовасці. Больш за іншых працоўных месцаў гатовы прадаставіць ПМК-13 (40), райбальніца (22), райпо (21), камунгас і лясгас – па 19, кансервавы завод (17), ПМС (11).
Кіраўнікі прадпрыемстваў, дзе асабліва адчувальна цякучка і ёсць нямала вакантных месцаў для працаўладкавання, расказвалі пра шляхі выхаду з сапраўды крытычнай сітуацыі.
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз падкрэсліў, што вельмі важна, каб кіраўніцтва прадпрыемстваў і арганізацый было зацікаўле-на як у замацаванні кадраў, так і ў прыходзе маладых спецыялістаў. У першую чаргу, неабходна больш мэтанакіравана займацца прафарыентацыйнай работай са школьнікамі, а таксама бываць у сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, каб заахвочваць выпускнікоў працаваць на прадпрыемствах і ва ўстановах Ляхавіччыны. Кіраўнік раёна адзначыў: каб не было цякучкі, неабходна ствараць належныя ўмовы працы для работнікаў і прыкладаць усе намаганні для росту заработнай платы.

Галіна КАНЬКО.