Зялёная стратэгія. У Ляхавіцкім раёне разгортваецца ўборка кукурузы на сілас

У раёне разгортваецца ўборка кукурузы на сілас. Першым да работ прыступіла ААТ «Шлях новы». Якасная работа на зялёным корманарыхтоўчым канвееры дазволіць аграрыям забяспечыць эфектыўнае функцыянаванне жывёлагадоўчай галіны.

Механізатар ААТ «Шлях новы» Андрэй Юруць.

Першымі на Ляхавіччыне сіласанарыхтоўчы сезон адкрылі аграрыі ААТ «Шлях новы». Адбылося гэта з тыдзень назад з зялёнага масіву, размешчанага ў бліжэйшых ваколіцах райцэнтра. Аднак не факт прыгараднай прыналежнасці палетка выклікае, у тым ліку, рэпарцёрскую цікаўнасць. Галоўная справа ў вырашчанай на ім сельгасрасліне, яе вышыні, тэхналагічнай шчыльнасці размяшчэння і, адпаведна, паказчыку ўраджайнасці. Землі тут не самыя лепшыя, ужо ўбраныя гектары займалі пераважна крайнія лакацыі ў структуры поля. Тым не менш, нягледзячы на гэтыя відавочныя, здавалася б, мінусы, сярэдні гектар скамбайнаваных плошчаў дае нават некалькі больш за 300 цэнтнераў зялёнай масы. Вакол участка, на якім ажыццяўляецца сіласнае камбайнаванне, – транспартная мітусня. На выкананне падраду задзейнічана дзве адзінкі кормаўборшчыкаў-здрабняльнікаў зялёнай масы, якія сваёй высокай прадукцыйнасцю і жалезнай нястомнасцю забяспечваюць работай дзясятак аўтамабіляў-адвозчыкаў. Хоць шлях з кукурузаўборачнага палетка да фермы «Вялікая Лотва» кругам не з’яўляецца –жывёлагадоўчы аб’ект знаходзіцца ў зоне бачнасці.

Вадзіцель Мікалай Трафімчук і механізатар Андрэй Стэцко.


Вялікалотаўская кармавая траншэя стала для прадпрыемства ўжо другой сіласнай з пачатку сёлетняй уборкі. Яе аб’ёмна-масавы патэнцыял выходзіць на магчымасць закладкі да 2 500 тон
сіласнай масы. А на яе запаўненне, трамбоўку, укрыццё аграрыі адводзяць сабе не больш як тры дні. Такая ўпэўненасць грунтуецца на правілах тэхналагічнасці. І, канешне ж, узроўні ўласных вытворчых магчымасцяў.
– Кармавыя ёмістасці былі падрыхтаваны загадзя. Пачысцілі, адрамантавалі па меры неабходнасці, выканалі пабелку, на бакавыя па-верхні апусцілі з запасам поліэтыленавую плёнку. І ўжо сёння прыкладна з дзе-вяці гадзін раніцы пачалося запаўненне траншэі. Па-рознаму здараецца, але звычайна работы завяршаем у дзявятай гадзіне вечара. З улікам таго факта, што дзённая нарыхтоўка складае ў сярэднім каля 1 000 тон сянажнай масы, справіцца з траншэяй магчыма ўжо на трэці дзень з пачатку яе закладкі, – расказаў пра этапы работ намеснік дырэктара акцыянернага таварыства Дзмітрый Бубноўскі.

А дэбютнай у бягучым сезоне стала сянажная траншэя, размешчаная на тэрыторыі малочнатаварнага комплексу «Літва». Яна ці не ўдвая больш «лёгкая», агульнай масай каля 1300 тон, закладка якіх запатрабавала і адпаведна меншых намаганняў.
Кормаўборачнымі кам-байнамі на кукурузнай ніве кіруюць два Андрэі. Аграрыі дастаткова маладыя, але ўжо досыць вопытныя, разнапланавыя спецыялісты. Напрык-
лад, нядаўнюю, яшчэ зусім свежую ва ўспамінах кампанію па ўборцы збожжавых і зернебабовых Андрэй Стэцко правёў на вахце па абслугоўванні збожжаачышчальнага сушыльнага комплексу. А з пачаткам уборкі кукурузы змяніў яго на комплекс кормаўборачны. Другой падобнай, толькі айчыннай вытворчасці машынай кіруе Андрэй Юруць, які за штурвал кормаўборшчыка «Гомсельмаш» перасеў са «збожжаўборшчыка» гэтай жа машынабудаўнічай кампаніі.
Ад якасці і колькасных паказчыкаў кармавых адзінак у засеках сельгаспрадпрыемстваў залежаць круглагадовы грашовы баланс, матэрыяльны дабрабыт арганізацый і іх працаўнікоў.
У планах ААТ «Шлях новы» закладзена 1 400 сіласных гектараў кукурузы. Яшчэ 200 адзінак такой плошчы спее ў палях з перспектывай стаць янтарным зернем. Але чарга кукурузы на зерне прыйдзе значна пазней, можна меркаваць, што разам з сярэдзінай каляндарнай восені. І ўжо некалькі гадоў запар ААТ «Шлях новы» з’яўляецца, здаецца, самым актыўным у раёне закладчыкам плюшчанага зерня гэтай культуры ў кармавыя поліэтыленавыя рукавы. З завяршэннем сезона адпаведных работ доўгія, дыяметрам каля паўтара метра поліэтыленавыя «каўбасы» можна было назіраць побач з жывёла-гадоўчымі аб’ектамі прадпрыемства. Па словах Дзмітрыя Бубноўскага, змяняць гэтай сваёй традыцыі «Шлях новы» не плануе і сёлета.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.