Каб партфель быў важкім. У Ляхавіцкім раёне, як і па ўсёй краіне, школьнікам, якія выхоўваюцца ў мнагадзетных сем’ях, аказваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку да першага верасня

Каб Дзень ведаў стаў сапраўдным святам для ўсіх рабят, клапоцяцца не толькі бацькі, але і дзяржава, а таксама многія прадпрыемствы і арганізацыі, грамадскія аб’яднанні: БРСМ, прафсаюзы, «Белая Русь», Таварыства Чырвонага Крыжа. Дарыць падарункі дзецям на новы навучальны год – традыцыя добрая і патрэбная

У Ляхавіцкім раёне, як і па ўсёй краіне, школьнікам, якія выхоўваюцца ў мнагадзетных сем’ях, аказваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку да першага верасня.

Такую дапамогу атрымала сям’я ляхавічан Стрыгельскіх.
– Канешне, любая дапамога манагадзетнай сям’і – патрэбная і зусім не лішняя. Вось і наша сям’я спачатку атрымала аднаразовую матэрыяльную дапамогу з раённага бюджэту, а потым яшчэ і фінансава дапамог прафсаюз Ляхавіцкай райбальніцы. Дзякуй за ўвагу і падтрымку. У нашай сям’і дзве школьніцы: Арына – сямікласніца. Яна вучыцца ў пятым класе, а малодшая Соф’я стане першакласніцай у 2025/2026 навучальным годзе. Школьныя зборы пачынаем яшчэ напачатку лета. Дзяўчынкі самі выбіраюць канцылярку, партфелі і,
канешне, школьную форму. За адзеннем і абуткам ездзілі ў Баранавічы, усё астатняе купілі ў розных гандлёвых кропках у Ляхавічах. Самае галоўнае, што Арына і Яна задаволены, –
расказвае Ганна Стрыгельская, якая працуе ўрачом-педыятрам Ляхавіцкай ЦРБ.
Як ужо адзначалася, прафсаюзная арганізацыя Ляхавіцкай ЦРБ стараецца дапамагчы сем’ям, дзе ёсць школьнікі.
– Згодна з калектыў-ным дагаворам з года ў год напярэдадні новага навучальнага года з прафсаюзнай касы выдаткоўваем матэрыяльную дапамогу мнагадзетным сем’ям, дзе ёсць дзеці-школьнікі. Сёлета такую матэрыяльную падтрымку атрымалі
20 мнагадзетных сем’яў, кожная па 120 рублёў. Акрамя таго, выдзелена грашовая падтрымка тром сем’ям, дзе адно з дзяцей – інвалід, і дзвюм апякунскім сем’ям, у якіх ёсць школьнікі, –
адзначае старшыня прафсаюзнай арганізацыі
УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Сяргей Памазанскі.
Як заўжды, руку дапамогі сем’ям, дзе выхоўваюцца школьнікі, працягваюць і сельгаспрадпрыемствы. Так, ААТ «Нача» аказала фінан-савую падтрымку 26 сем’ям, якія патрабуюць асаблівай увагі: набытыя канцылярскія тавары дзецям уручыў кіраўнік гаспадаркі Сяргей Шушпаннікаў.
14 мнагадзетных сем’яў, чые бацькі працуюць у ААТ «Шлях новы», атрымалі матэрыяльную дапамогу ад сельгаспрадпрыемства і прафсаюзнай арганізацыі ў межах дабрачыннай акцыі «Дзеці ідуць у школу».
У СВК «Ляхавіцкі» матэрыяльную падтрымку ад гаспадаркі атрымалі ўсе сем’і школьнікаў.
Актыўна далучылася да падрыхтоўчых школьных клопатаў і раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Яе старшыня Жанна Лешык паведаміла, што быў арганізаваны дабрачынны збор канцылярскіх прылад, якія разам з прадуктамі харчавання і рознымі салодкасцямі перададзены 14 мнагадзетным сем’ям. Акрамя таго, разам з настаяцелем храма Ражства Іаана Прадцечы іерэем Сергіем Кузняцовым прадстаўнікі РА Чырвонага Крыжа наведалі 10 мнага-
дзетных сем’яў, у тым ліку тыя, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, і таксама парадавалі падарункамі.
Да 1 верасня засталося зусім мала часу. Усе неабыякавыя землякі могуць далучыцца да дабрачынных акцый, мэта якіх – каб кожнае дзіця пайшло за ведамі з поўным партфелем.

Галіна КАНЬКО.