«Калі ласка, ваш пашпарт!». Ва ўсіх аспектах, звязаных з атрыманнем пашпарта, разбіраемся разам з пашпартыстам аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Ляхавіцкага РАУС
●«Ваш пашпарт, калі ласка!» – такую фразу можна пачуць сучаснаму беларусу ў многіх арганізацыях, куды даводзіцца звяртацца па тых ці іншых пытаннях. Жадаеце вы падключыць новы нумар тэлефона ці набыць у крэдыт пральную машыну, адправіцца ў падарожжа ці атрымаць пенсію – прад’явіце дакумент, які сведчыць асобу.
Галоўны дакумент кожнага грамадзяніна Беларусі ва ўзросце ад
14 гадоў мае сваю прыгоднасць і праз пэўны час пашпарт падлягае абмену. Калі зрабіць гэта несвоечасова, то можна атрымаць штраф. Ва ўсіх аспектах, звязаных з атрыманнем пашпарта, відамі галоўнага дакумента, тэрмінамі, у якія неабходна мяняць галоўны дакумент, разбіраемся разам з пашпартыстам аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Таццянай Цуба.
Абмену падлягае
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.05.2012
№ 197, са жніўня 2012 года пашпарт павінен мець кожны грамадзянін нашай краіны, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, а ў выпадку выезду за межы Беларусі – незалежна ад узросту, нават калі дзіцяці споўнілася некалькі месяцаў.
Пашпарт выдаецца на пэўны тэрмін – на 10 гадоў. Калі тэрмін дзеяння закончыўся, пашпарт лічыцца несапраўдным. Яго
неабходна здаць у аддзел унут-раных спраў па месцы жыхарства грамадзяніна. Зразумела, што несапраўдным пашпартам карыстацца нельга, за такое прадугледжана адміністрацый-ная адказнасць па частцы 3 артыкула 24.33 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях – штраф да чатырох базавых велічынь (сёння БВ – 40 рублёў). Больш жорсткае пакаранне прадугледжана КоАП, калі грамадзянін прад’яўляе несапраўдны пашпарт пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы –
штраф да 50 БВ (частка 1
артыкула 24.20).
Кожны чалавек можа лёгка праверыць тэрмін дзеяння свайго пашпарта. Дата, да якой ён дзейнічае, указана непасрэдна ў пашпарце – на старонцы 31. У той жа час чакаць заканчэння тэрміну няма патрэбы. Грамадзянін мае права звярнуцца за атрыманнем новага дакумента ў любы час, калі да канца тэрміну дзеяння старога пашпарта засталося менш за адзін год. Тэрмін выдачы новага пашпарта ў звычайным рэжыме (не ў тэрміновым парадку) складае адзін месяц. Сёлета АГіМ Ляхавіцкага РАУС ужо выдала 1 628 пашпартоў, з якіх 219 – у паскораным парадку.
Навошта мяняць?
Пашпарт падлягае абмену не толькі ў сувязі з тым, што зышоў тэрмін яго прыгоднасці. Сярод іншых прычын – змяненне прозвішча, імя ці імя па бацьку;
недастатковасць старонак пашпарта для віз і адзнак; выпраўленне даных; непрыгоднасць пашпарта для выкарыстання – пашкоджаныя старонкі, лішнія надпісы і г. д.
Кошт пытання
Дзяржаўная пошліна за выраб пашпарта складае адну базавую велічыню. Між іншым, грамадзяне краіны, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, атрымліваюць пашпарт бясплатна. Як і тыя, хто знаходзіцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні.
Заканадаўствам прадугле-
джаны выраб пашпарта ў паскораным парадку – на працягу
15 дзён з дня падачы заявы. Праўда, заплаціць давядзецца даражэй. Кошт не спыніў больш за 200 землякоў аформіць пашпарт у кароткі тэрмін. Здараецца, што людзям патрэбны новы пашпарт неадкладна. Прадугледжана і такая паслуга, але галоўны дакумент, аформлены за пяць дзён, будзе каштаваць грамадзяніну больш за 700 рублёў. З пачатку 2024 года 19 жыхароў Ляхавіцкага раёна скарысталіся менавіта такой магчымасцю.
Дзе мяняюць, і якія дакументы патрэбныя
Для замены пашпарта жыхары Ляхавіцкага раёна могуць звярнуцца па двух адрасах. Вяскоўцы, а таксама жыльцы ЖБСК (акрамя тых, якія на балансе камунгаса) – у аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі РАУС. Жыльцы шматкватэрных дамоў, якія знахо-дзяцца на балансе КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», як і гарадскія жыхары прыватнага сектара, – у пашпартнай службе камунгаса. У любым выпадку для замены пашпарта неабходна прадаставіць пакет дакументаў: заяву, стары пашпарт, чатыры каляровыя фотаздымкі памерам 40х50 мі-ліметраў (адным лістом), пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (калі ў грамадзяніна ёсць дзеці ва ўзросце да 18 гадоў); пасведчанне аб шлюбе (калі грамадзянін знаходзіцца ў шлюбе) ці пасведчанне аб скасаванні шлюбу (у выпадку скасавання шлюбу заяўнікам); пасведчанне аб смерці ці копія рашэння суда аб аб’яўленні грамадзяніна памерлым – у выпадку смерці мужа ці жонкі заяўніка; дакумент, што па-цвярджае асобу бацькоў ці законных прадстаўнікоў, калі пашпарт робіцца непаўналетнім; дакументы, што пацвярджаюць аплату абмену. Калі аплата праводзілася праз АРІП, дастаткова паведаміць нумар аперацыі. Акрамя таго, дадаткова можна аплаціць паслугу СМС-інфармавання аб гатоўнасці пашпарта. Для гэтага неабходна ў заяве ўказаць нумар мабільнага тэлефона і прадаставіць пацвярджэнне аплаты паслугі.
Дарэчы, за гатовым пашпартам неабходна звяртацца толькі ў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі, нават калі дакументы падаваліся ў пашпартны стол камунгаса. Пры выдачы пашпарта пашпартыст пытае прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна і іншыя даныя і параўноўвае іх з тымі, што ўказаны ў галоўным дакуменце, супастаўляе твар на фотаздымку пашпарта з тварам чалавека, які яго атрымлівае, прапаноўвае праверыць правільнасць запісу і адзнак у пашпарце, а таксама паставіць подпіс у галоўным дакуменце. І, акрамя ўсяго іншага, пашпартыст забірае стары пашпарт грамадзяніна.
На колькі выдаецца пашпарт?
Пашпарт грамадзяніна Рэспуб-лікі Беларусь вырабляецца на наступныя тэрміны:
- дзецям да 13 гадоў – на 5 га-доў, але не больш як да дасягнення 14-гадовага ўзросту;
- ад 13 да 64 гадоў – на 10 гадоў;
- ад 64 да 99 гадоў – да дасягнення 100-гадовага ўзросту;
- ад 99 гадоў – да дасягнення 125-гадовага ўзросту.
Звярну ўвагу на той факт, што пашпарты, выдадзеныя да 9 жніўня 2012 года з іншымі тэрмінамі дзеяння (да дасягнення 25, 45 гадоў і г. д.), з’яўляюцца сапраўднымі, і няма неабходнасці іх мяняць у абавязковым парадку. Але трэба ўлічыць, што ў выпадку выезду грамадзяніна ў краіны, што ўваходзяць у склад ЕС, для атрымання шэнгенскай візы
неабходна мець пашпарт, з
моманту выдачы якога не прай-шло больш за 10 гадоў.
У новым фармаце
Амаль тры гады ў нашай краіне выдаюць дакументы новага ўзору, што сведчаць асобу:
ID-карту і біяметрычны пашпарт. З таго часу такія дакументы атрымалі больш за 400 жыхароў Ляхавіччыны, у бягучым годзе –
32 чалавекі заказалі ID-карту і 35 –
біяметрычны пашпарт. Нагадаю, ідэнтыфікацыйная пластыкавая смарт-карта – дакумент, для па-цвярджэння асобы грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі нашай краіны. У перспектыве плануецца, што ID-карта стане ўніверсальным дакументам, да якога будуць «прывязаны» вадзіцельскае пасведчанне, банкаўскія і нават скідачныя карткі. А вось каб адправіцца за межы Беларусі, неабходны папяровы пашпарт. Біяметрычны пашпарт, з якім можна выязджаць за межы краіны, аформіць можна толькі разам ці пасля атрымання ID-карты. Дарэчы, пры жаданні можна атрымаць два біяметрычныя пашпарты. Важна ведаць, што нават для паездак у бязвізавыя краіны, напрыклад, Расію, ID-карта не дзейнічае, патрэбны біяметрычны пашпарт. Дзецям да 14 гадоў пашпарт ці ID-карты выдаюць на
5 гадоў. Для людзей, старэйшых за 14 гадоў, тэрмін дзеяння абодвух дакументаў 10 гадоў. За выдачу ці абмен ID-карты трэба заплаціць 1,5 БВ, за біяметрычны пашпарт – 2 БВ.
Падрыхтавала Галіна КАНЬКО.
Графік прыёму грамадзян у АГіМ РАУС:
аўторак, пятніца – з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00;
серада – з 11.00 да 20.00, перапынак з 15.00 да 16.00;
чацвер, субота – з 8.00 да 13.00.
Тэлефон для кансультацый 6-04-02.
Графік работы пашпартнай службы КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»:
панядзелак – з 9.00 да 18.00, перапынак з 14.00 да 15.00;
аўторак – пятніца – з 9.00 да 18.00;
субота – з 8.00 да 17.00, перапынак з 14.00 да 15.00.