У Ляхавічах затрыманы нарказакладчык

⚡️⚡️У Ляхавічах затрыманы нарказакладчык

У межах праводзімых мерапрыемстваў супраць незаконнага абароту наркотыкаў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РАУС затрыманы ляхавічанін 1995 года нараджэння.

У поле зроку міліцыянераў малады чалавек трапіў даўно. Праз інтэрнэт-магазін ён шукаў прадаўцоў, якія займаліся оптавым збытам наркотыкаў. Пасля ўстанаўлення такіх сувязей ляхавічанін набыў у неўстаноўленнай асобы каля 17 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва і спрабаваў рэалізаваць наркатычны тавар, закладваючы яго ў розных месцах нашага райцэнтра.

❗️Супрацоўнікі крымінальнага вышуку спынілі спробу распаўсюджвання наркатычных рэчываў шляхам закладкі. Падазроны затрыманы з палічным. Супраць яго узбуджана крымінальная справа па частцы 4 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (санкцыі прадугледжваюць да 20 гадоў пазбаўлення волі). Вядзецца следства.

Дарэчы, гэты грамадзянін, нягледзячы на малады ўзрост, ужо меў праблемы з законам і быў раней судзімы за крадзеж і незаконны абарот наркотыкаў, расказаў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РАУС Віталій ДАВІДОЎСКІ.

Picture background