Адукацыя – фундаментальная сфера жыцця. Ляхавічане пра Рэспубліканскі педагагічны савет

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце, паведамляе БЕЛТА.

У мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі прынялі ўдзел больш як 2,5 тыс. чалавек. Абсалютная большасць з іх — гэта прадстаўнікі дэлегацый абласцей і горада Мінска, у ліку якіх і кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Удзел у Рэспубліканскім педсавеце таксама прынялі кіраўнікі органаў дзяржкіравання, кіраўнікі рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў і прадстаўнікі грамадскасці, парламентарыі.

Марыя САРАКАВІК, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама:

– Сістэма адукацыі – гэта ў многім фундамент развіцця краіны. Пагадзіцеся, у школе, а бывае і раней, дзіцё выбірае свой прафесійны шлях, працуе на гэту мару і далей, калі зменіць статус на студэнта ці навучэнца. Прэзідэнт неаднойчы падкрэсліваў, што без педагога не будзе нікога: ні медыкаў, ні інжынераў, ні аграномаў, ні прадстаўнікоў любой іншай прафесіі. Таму сэнс работы педагога не толькі ў тым, што ён дае маленькаму чалавеку вопыт і веды, з якімі той крочыць па жыцці і робіць свой выбар, але і рыхтуе тых, хто стане
сваёй працай умацоўваць суверэнітэт краіны. На першы план выходзіць прафарыентацыйная тэматыка – важна рабіць акцэнт на кадры, якія сёння патрэбны нашай эканоміцы. Сёння мы заклапочаны тым, хто прыйдзе і нам, педагогам, на змену. З гэтай мэтай з новага навучальнага года ва ўсіх гарадскіх школах будуць працаваць педагагічныя класы. І дзеці там свядома выбіраюць гэты шлях, яны ўжо разумеюць, з чым сутыкнуцца ў прафесійнай дзейнасці, паколькі дадаткова вывучаюць факультатыў «Увядзенне ў педагагічную прафесію». Упершыню ў СШ № 2
адбыўся набор дзяцей для навучання ў медыцынскай групе. Паглыблены ўзровень вывучэння хіміі і біялогіі, а таксама факультатыўны занятак «Увядзенне ў медыцынскую прафесію» дапаможа нашым выпускнікам пракласці сабе шлях у медыцынскія спецыяльнасці. Мы разлічваем, што такая прафарыентацыйная практыка дасць плён. Прэзідэнт таксама адзначыў, што сёлета склаўся пэўны недабор у ВНУ. І большасць з гэтага недабору – сельскагас-падарчыя спецыяльнасці. На другім месцы – спецыяльнасці інжынерна-тэхнічнага профілю. Разумеем, што менавіта гэты профіль у многім забяспечвае дабрабыт беларусаў. Сёння на базе гімназіі дзейнічае інжынерны клас, дзе гімназісты мэтанакіравана вывучаюць матэматыку і фізіку на павышаным узроўні, акрамя гэтага, займаюцца на факультатыве «У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную пра-фесію». Плён даюць і заняткі ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. Мяркую, што варта перагле-дзець падыходы да мэтавай падрыхтоўкі – гэта ў многім шлях да кадравага замацавання. 
Педсавет даў магчымасць сустрэцца з калегамі з усёй краіны, пагаварыць, выказаць свае меркаванні на тыя ці іншыя аспекты.

Ірына ПРЫСТУПА-ЮНІК, дырэктар Ляхавіцкага аграрнага каледжа:

– Рэспубліканскі педагагічны савет стаў накіроўваючым і матывуючым вектарам на 2024/2025 навучальны год. Асабліва важнай для педагагічных работнікаў каледжа была нададзеная Кіраўніком дзяржавы ўвага менавіта таму ўзроўню адукацыі і профілю «Сельская гаспадарка і ветэрынарыя», па якім вядзецца навучанне ў нашай установе.
Каледж валодае добрай матэрыяльна-тэхнічнай базай для якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры падрыхтоўцы будучых ветэрынарных фельчараў, заатэхнікаў і аграномаў: гэта і лабараторнае абсталяванне, і макеты-трэнажоры, інструменты і праграмнае забеспячэнне, іншае. Таму колькасць падрыхтоўваемых і такіх патрэбных для аграпрамысловага комплексу краіны спецыялістаў можа быць значна павялічана. Выкладчыкі каледжа, многія з якіх, дарэчы, самі з’яўляюцца яго выпускнікамі, прыкладаюць намаганні, каб прывіць любоў да прафесіі сваім выхаванцам. І гэта атрымліваецца: многія нашы выпускнікі пасля тэр-міну абавязковай адпрацоўкі замацоўваюцца на першым працоўным месцы.
Ганарымся тым, што сельскагаспадарчыя прадпрыемствы нашага раёна з жаданнем прадастаўляюць свае базы для праходжання розных відаў практыкі, на што звяртаў увагу Кіраўнік дзяржавы. Прыемна, што сельгаспрадпрыемствы зацікаўлены ў супрацоўніцтве. Напрыклад, нашы каляджане падчас практыкі ў ААТ «Шлях
новы», «Жарабковічы», «Нача», СВК «Ляхавіцкі» маюць унікальную магчымасць працаваць з вопытнымі калегамі-практыкамі. Супрацоўніцтва ў гэтым напрамку будзе ўзмоцнена, плануем пашырыць адрасы, дзе нашы навучэнцы змогуць праходзіць практыку.

Анжэла ЯВАРЧУК, дырэктар Малагарадзішчанскай СШ:

– Рэспубліканскі педагагічны савет – чарговае пацвярджэнне
таго, што ў нашай краіне кожная сістэма ўладкавання жыцця чалавека – празрыс-тая, выбудаваная, створаная для народа і дзеля народа. Своеасаблівы ўрок для педагогаў і не толькі – ёсць, што развіваць, нашы напрацоўкі ўражваюць, але ж і ёсць тое, што трэба ўдасканальваць. І пра гэта адкрыта гаварыў
наш Прэзідэнт.
Наша сістэма адукацыі – гэта прыклад захавання лепшых савецкіх традыцый і навацый сучаснасці. Асабліва зачапіла тэма працоўнага выхавання дзяцей. Практыка на школьных прысядзібных участках, дапамога калгасам – такая савецкая традыцыя была важным аспектам у адукацыі. Сёння ж мы маем магчымасць трансфармаваць яе пад рэаліі сучаснасці. Варта звярнуцца да школьнай практыкі. У нас ёсць вялікая колькасць сельгаспрадпрыемстваў, няхай нашы дзеці ўбачаць, як сучасна сёння выглядае вытворчы працэс у АПК, якая тэхніка, умовы працы, якія спецыялісты патрабуюцца, – самі стануць часткай працэсу. Няхай нават проста паразмаўляюць і паглядзяць, якія там працуюць людзі, як цэняцца сельскагаспадарчыя кадры. Нашы навучэнцы пабывалі на экскурсіі на авечкаферме ААТ «Жарабковічы» і былі ў захапленні. А што будзе, калі яны там папрацуюць? Сапраўды лепшая прафарыентацыя. Варта і сельгасарганізацыям быць гатовымі да такой працоўнай інтэграцыі, яны таксама павінны быць зацікаўлены ў падрыхтоўцы кадраў яшчэ са школьнай парты.

Паліна БЕЛАВУС, настаўнік матэматыкі гімназіі:

– Сістэма беларускай адукацыі пастаянна ўдас-канальваецца! І кожнае змяненне накіравана на павышэнне якасці. Пра гэта сведчыць і той факт, што нашы спецыялісты запатрабаваны не толькі ў сваёй краіне, за розумы беларусаў змагаюцца за межамі. А нам важна выхаваных намі ж спецыялістаў забяспечыць дастойнымі ўмовамі работы тут. Таленавітая і здольная моладзь павінна заставацца ў сваёй краіне і прыносіць карысць сваёй дзяржаве. А для гэтага неабходна стварыць магчымасці для рэалізацыі талентаў.
Безумоўна, зацікавіла навіна, што ў Беларусі ў наступнай пяцігодцы будзе створаны адукацыйны хаб сусветнага ўзору на базе аднаго з факультэтаў БДУ. Мяркуецца, што такі сучасны кампус забяспечыць атрыманне ведаў па поўным «фабрычным» цыкле. Тэорыя плюс практыка – гэта ўнікальны сінтэз дзеля якасці.
Лічу класнай распрацоўкай і дзіцячыя IT-паркі, акадэміі. Гэта крок да свядомага выбару прафесіі.

Людміла КУРЛОВІЧ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 1:

– Для мяне было ганарова, хвалююча і адначасова адказна прысутнічаць на Рэспубліканскім педагагічным савеце з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве адкрыта абмяркоўваліся праблемы і перспектывы сістэмы адукацыі, вызначаны ключавыя напрамкі яе развіцця. У прыя-рытэце – выхаванне на ўсіх узроўнях адукацыі патрыёта і грамадзяніна. Другая задача –
вярнуць прэстыж прафесіі настаўніка. Асаблівы акцэнт быў зроблены на тым, што толькі сваім прыкладам мы зможам выхаваць сапраўднага грамадзяніна. «Моладзь такая, якія мы», – адзначыў
Аляксандр Рыгоравіч. І з гэтым нельга не згадзіцца. Гэтыя словы сталі для мяне ключавымі. Сапраўды, кожны з нас павінен павышаць свой узровень, каб быць прыкладам для вучняў
ва ўсім.