Камфорт ад газавай службы. З Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!
Па традыцыі ў першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Сярод тых, хто будзе прымаць віншаванні і руплівыя працаўнікі Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння ВУ «Баранавічыгаз».
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці – калектывам і ветэранам ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі», Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння, усім, хто працаваў і працуе ў гэтых сферах.
Прыродны газ зрабіў наша жыццё больш камфортным. Яго прымяняюць для ацяплення жылля, як паліва для машын, кацельняў, як сыравіну – у хімічнай прамысловасці. І сёння прафесія «газаўшчык», дзякуючы ў тым ліку такім адданым прафесіяналам, якія працуюць у Ляхавіцкім раёне газазабеспячэння, – гучыць ганарова і годна.
– Сёння наша арганізацыя эксплуатуе больш за 300 кіла-
метраў газавых сетак, абслу-гоўвае больш за 11,1 тысячы абанентаў ва ўсіх населеных пунктах Ляхавіччыны. Асноўнай задачай для нас з’яўляецца забеспячэнне безаварыйнай дастаўкі да спажыўцоў прыроднага і звадкаванага газу, тэхнічная эксплуатацыя сістэм газазабеспячэння і абсталявання тэхналагічнага працэсу прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Штогод пашыраецца карта газаправодных сетак Ляхавіцкага раёна. За апошнія два гады на тэрыторыі раёна пабудавана больш за 53 кіламетры газаправодаў. Такім чынам жыхары 11 населеных пунктаў атрымалі магчымасць карыс-тацца экалагічным і дастаткова эканамічным блакітным палівам. Прычым жыхары вёскі Вялікае Гарадзішча і аграгарадка Ліпск сталі спажыўцамі прыроднага газу ў бягучым годзе, менавіта да гэтых сельскіх населеных пунктаў сёлета праведзены газ. Для больш якаснага абслугоўвання спажыўцоў на базе раёна газазабеспячэння створаны цэнтр па абслугоўванні насельніцтва. Цяпер нашым абанентам няма неабходнасці за афармленнем паслуг ехаць у Баранавічы, усё можна зрабіць у выбраны час і хутка ў Ляхавічах. Зручна не толькі для абанентаў, для якіх скараціўся час чакання пры афармленні заявак, але і для работнікаў газавай службы. Акрамя таго, за кошт уласных сродкаў сёлета завершана рэканструкцыя вытворчай базы раёна газазабеспячэння, – расказвае начальнік раёна газазабеспячэння Аляксандр Кунцэвіч.
Па-ранейшаму дзень і ноч трымае руку на пульсе аварыйна-дыспетчарская служба. На ўсе выклікі, што тычацца паломак газавага абсталявання, брыгада выязджае неадкладна і ўхіляе няспраўнасці. За гэтым, як і за чыстай і дагле-джанай, добраўпарадкаванай, па-сучаснаму аформленай тэрыторыяй базы, службовымі і спецыяльнымі аўтамабілямі, добраўпарадкаванымі пакоямі, стаяць тутэйшыя работнікі – слесары па абслугоўванні, вадзіцелі, прыёмшчыкі заказаў, аператары, інжынерна-тэхнічныя работнікі, якія здольны паспяхова вырашаць пастаўленыя перад імі задачы ў любы час і пры любых умовах надвор’я. Праца ўсіх людзей гэтых прафесій вельмі важная. Ад іх зладжанай і прафесійнай дзейнасці залежаць бесперабойнасць работы амаль усіх галін гаспадаркі і камфортнасць жыцця насельніцтва. Раўненне ў калектыве з 59 чалавек трымаюць на лепшых з лепшых. Сярод іх старшы майстар аварыйна-дыспетчарскага ўчастка Алег Кабяльчук і кантралёр Сняжана Чарняўская.
– З гонарам віншую сваіх калег – калектыў раёна газазабеспячэння і ветэранаў газавай службы з прафесійным святам. Перад намі стаяць складаныя, але ў той жа час цікавыя задачы, якія разам мы абавязкова вырашым. Мы адна зладжаная каманда прафесіяналаў. Прыміце пажаданні моцнага здароўя, трываласці, дабрабыту, мірнага неба, шчасця і стваральнасці, – адзначае Аляксандр Кунцэвіч.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.