Сёння дзве святочныя падзеі – Дзень беларускага пісьменства і Дзень ведаў

Шаноўныя ляхавічане!
Дзве святочныя падзеі – Дзень беларускага пісьменства і Дзень ведаў – адзначаюцца практычна разам. І гэта невыпадкова: яны маюць агульныя вытокі.
Любоў да мастацкага слова і прага да ведаў спрадвеку былі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. Многія стагоддзі кніга замацоўвае вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці i ведаў, вопыту, натхнення, шчырай любові да роднай зямлі. Сёлета першы ўрок ведаў пройдзе пад назвай “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!». Багатая гістарычная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі i дараваць надзею на лепшае.
Мы, беларусы, ведаем свае духоўныя карані, зберагаем дасягненні мінулых пакаленняў і ўпэўнена крочым у будучыню.
Паважаныя жыхары раёна!
Ад усей душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і аптымізму, пленнай працы на карысць роднай Беларусі!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.