Для больш як 480 навучэнцаў Ляхавіцкага аграрнага каледжа, у тым ліку 152 першакурснікаў, сёння прайшла ўрачыстая лінейка, прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года
Для больш як 480 навучэнцаў Ляхавіцкага аграрнага каледжа, у тым ліку 152 першакурснікаў, сёння прайшла ўрачыстая лінейка, прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года.
Навучэнцаў і педагогаў каледжа павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пыжык і дырэктар ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” Дзмітрый Скакун.
Кіраўнік ільнозавода ўручыў падзякі і каштоўныя падарункі двум каляджанам – Максіму Дзейкуну і Аляксандру Сафронаву, якія ўлетку працавалі на льнопалетках.
Традыцыйна на лінейцы віншавалі пераможцаў конкурсу на лепшую групу. Сёлета імі прызнаны:
1 месца – 41 вет (куратар Наталля Копач)
2 месца – 22 ВМ (Юлія Пашкевіч)
3 месца – 32 ВМ (Аляксаендр Малевіч)
Увечары на тэрыторыі ЛАКа запланавана дыскатэка. Запрашаюцца ўсе!