Фота перапоўненых кантэйнераў для адходаў у розных мікрараёнах Ляхавічаў запоўнілі ў гэтыя выхадныя сацсеткі. Што здарылася?
Фота перапоўненых кантэйнераў для адходаў у розных мікрараёнах Ляхавічаў запоўнілі ў гэтыя выхадныя сацсеткі
На горы смецця — шматлікія каментарыі. Адны абвінавачваюць камунгас, бо арганізацыя своечасова не ачышчае гарадскія кантэйнерныя пляцоўкі, іншыя заклікаюць да сумлення людзей, якія выкідваюць смецце абы-як і абы-дзе.
За каментарыямі “ЛВ” звярнуўся ў КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”.
–У мінулы чацвер выйшлі са строю два смеццявозы. Пакуль ідзе іх рамонт. Зразумела, што адна машына для вывазу смецця, што засталася ў рабоце, з такімі аб’ёмамі спраўляцца не можа. Таму і ўтваралыся азначаная праблема з ачышчэннем кантэйнерных пляцовак. Да таго ж у выхадныя займаліся вывазам смецця з сельскіх населеных пунктаў. Каб справіцца з гарадской сітуацыяй, дадаткова адправілі на дапамогу смеццявозу тры трактары. Разумеем усю непрыемнасць, неэстэтычнасць узнікшай сітуацыі і прымаем меры па яе хуткім вырашэнні, – адзначае дырэктар камунгаса Андрэй Чайкоўскі.