Юбілей храма – свята прыхаджан. Пяць гадоў назад быў асвечаны храм Святога Іосіфа ў Ляхавічах.

Дата 1 верасня не пазначана чырвоным у календары каталіцкай канфесіі, але яна па-сапраўднаму святочная для многіх каталіцкіх вернікаў Ляхавіччыны. Пяць гадоў назад ва ўрачыстай абстаноўцы быў асвечаны храм Святога Іосіфа ў Ляхавічах. А ў першы дзень восені 2024 года ў храме сярод шматлікіх прыхаджан і гасцей свята панавала атмасфера шчасця, радасці, натхнення, веры і любві.

Урачыста і ветліва сустракалі вернікі каталіцкіх свяшчэннаслужыцеляў з Баранавічаў, Ганцавічаў,
Гомеля. Святочнае богаслужэнне правёў Біскуп Казімір Вялікаселец, які падчас месы заклікаў прысутных падзякаваць Богу за тое, што ляхавіцкія вернікі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў маюць магчымасць штодзённа ў гадзіны радасці і смутку прыходзіць у храм. Меса суправаджалася прыгожымі спевамі ўдзельнікаў хору з Баранавічаў. Пасля богаслужэння вернікі і прадстаўнікі духавенства святочнай працэсіяй прайшлі вакол храма.
У гэты дзень было шмат асаблівага і важнага. Сярод іншага – урачыстае асвячэнне мемарыяльнай дошкі ў гонар пяцігоддзя касцёла. А яшчэ былі адзначаны і ўшанаваны жыхары райцэнтра і сем’і, якія актыўна і плённа працуюць на добраўпарадкаванні касцёла і прылеглай тэрыторыі, удзельнічаюць у будаўнічых і рамонтных работах, каб храм быў прыгожым і добраўпарадкаваным. Словы падзякі і пашаны гучалі і ў адрас тых землякоў, якія, не шкадуючы сіл і часу, зай-маюцца арганізацыяй і правядзеннем разнастайных мерапрыемстваў, што ла-дзяцца ў касцёле і для тутэйшых прыхаджан. Стваралі настрой выступленні народнай эстраднай студыі «Экспрэс» (Ляхавічы) і народнага
ансамбля песні «Крушына» (аграгарадок Крошын Баранавіцкага раёна).


Хлопчыкі і дзяўчынкі бавілі час на батутах і іншых атракцыёнах. І, канешне ж, не абышлося без пачастункаў і разнастайных сувеніраў, якіх хапіла і дарослым, і дзецям.
Прыхаджане шчыра дзякавалі ксяндзу Паўлу, дзякуючы энергіі, ініцыятыў-насці і запалу якога было арганізавана такое цудоўнае свята.
Галіна КАНЬКО.