Аўтарытэт падмацаваны медалём. Ляхавічанін узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»!

4 верасня Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ
аб узнагароджанні шэрага работнікаў аграпрамысловага комплексу. Сярод тых, хто ўдастоены дзяржаўных узнагарод, і наш зямляк – трактарыст-машыніст ААТ «Жарабковічы» Анатолій Петух.

Амаль 40 гадоў Анатолій Аляксеевіч працуе вадзіцелем у сельгаспрадпрыемстве. На яго рахунку нямала ўзнагарод, перамог, вытворчых дасягненняў. І летась, і пазалетась ён станавіўся пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў.
І сёння ад відна да відна шчыруе на адвозцы кукурузнага сіласу з поля. Старанны, добрасумленны, уважлівы да людзей, паказвае майстар-клас у абыходжанні з тэхнікай –
адсюль і высокі аўтарытэт сярод калег, і пашана кіраўніцтва гаспадаркі, і павага землякоў.
З заслужанай узнагародай – медалём «За працоўныя заслугі»!