Дэпутацкі погляд на адукацыю і Маладзёжны парламент.
На гэтым тыдні ў сваёй выбарчай акрузе працаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 Георгій Хлябовіч. У панядзелак парламентарый правёў прамую тэлефонную лінію, а ў аўторак – асабісты прыём грамадзян у Ляхавіцкім райвыканкаме.
У гэты ж дзень Георгій Хлябовіч прыняў удзел у абмеркаванні пытання ўзаемадзеяння Мала-дзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
– Моладзі неабходна перадаваць веды, даваць вопыт заканадаўчай творчасці, які можна атрымаць, у тым ліку, удзельнічаючы ў прыёмах, што праводзяць з насельніцтвам дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, парламентарыі. Да таго ж ініцыятыўныя юнакі і дзяўчаты падчас такіх зносін назапашваюць багаж ведаў пра беларускую дзяржаўнасць, пра тое, як моладзь можа рэалізоўваць свае ідэі. Падкрэслю, важна заахвочваць карысныя ініцыятывы маладых. Адпаведна, прадстаўнікі ўлады гатовы падтрымаць слушныя ідэі і праекты. Лічу важным ісці на кантакт з прадстаўнікамі Маладзёжнага парламента і разам з пакаленнем маладых удзельнічаць у розных добрых справах, накіраваных на тое, каб наша Беларусь квітнела і развівалася, – адзначае Георгій Хлябовіч.
– На Ляхавіччыне выбудавана адладжаная сістэма ўзаемадзеяння органаў улады, грамадскіх арганізацый з моладдзю. Гэта і работа «Школы маладога дэпутата», і запрашэнне прадстаўнікоў Маладзёж-
нага парламента пры райсавеце дэпутатаў на сесіі райсавета, прыёмы, што праводзяць дэпутаты Парламента. Такі вопыт каштоўны. Юнакі і дзяўчаты, у прыватнасці, дэпутаты Маладзёжнага парламента – гэта не толькі будучыня Беларусі, але і наша сёння, яны ініцыятыўныя, неабыякавыя, творчыя і актыўна ўдзельнічаюць у развіцці нашага раёна, вобласці, краіны, –
падкрэсліў кіраўнік дэпутацкага корпуса Ляхавіцкага раёна Юрый Чаранкевіч.
Выконваючы даручэнне Кіраўніка дзяржавы
Аляксандра Лукашэнкі, дадзенае на Рэспубліканскім педсавеце, Георгій Хлябовіч падчас работы ў акрузе шчыльную ўвагу надаў вывучэнню якасці падрыхтоўкі устаноў адукацыі Ляхавіччыны да новага навучальнага года.
– У цэнтры дэпутацкай увагі шэраг актуальных тэм і пытанняў, якія тычацца адукацыі. Перазагрузіць сістэму адукацыі – даручэнне, што прагучала ад Кіраўніка дзяржавы на Рэспубліканскім педсавеце. Значная ўвага і на падрыхтоўку педагагічных кадраў, бо як падкрэсліў Прэзідэнт, «людзі, якія працуюць у сферы адукацыі, павінны быць бездакорнымі». Таксама Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў радыкальна вырашыць праблему бюракратычнай пісаніны ў школах. Настаўнік павінен быць настаўнікам, выхавальнікам, але не бюракратам. Таму будзем разбірацца і ў гэтай праблеме. Яшчэ адзін акцэнт дэпутацкага маніторынгу – арганізацыя падвозу дзяцей ва ўстановы адукацыі, харчаванне школьнікаў і, канешне, пытанні бяспекі, – гаворыць дэпутат Парламента Георгій Хлябовіч.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.