Тое, што лішнім не бывае. Райкам БРСМ працягвае дабрачынную акцыю «У школу з добрым сэрцам»

●Школьныя прылады – тое, што запатрабавана і неабходна ўвесь навучальны год.

Лічы, расходны матэрыял. Не будуць лішнімі ў запасе алоўкі, ручкі, сшыткі, альбомы і іншае. Таму райкам БРСМ вырашыў працягнуць дабрачынную акцыю «У школу з добрым сэрцам». У верасні яшчэ будзем збіраць канцылярскія прылады. Далучыліся да акцыі ляхавіцкія піянеры, лічы, з іх стартавала эстафета дабрыні. Прыемна, што сёлета гэты марафон далучыў цэлыя арганізацыі і прадпрыемствы. Эфектыўна папрацавалі ў сваіх калектывах сакратары пярвічных арганізацый. Добры запас самых розных школьных зручнасцяў у райкам БРСМ прадаставілі ў камунгасе, райбальніцы, СВК «Ляхавіцкі», райпо. Яшчэ ёсць час далучыцца. Ёсць жаданне дапамагчы, калі ласка, мы чакаем вас па адрасе Чкалава, 8 (другі паверх). Усе сабраныя рэчы перададзім у сем’і, якім гэта дапамога будзе каштоўнай.
Анастасія ДЗЕМІДОВІЧ,
першы сакратар райкама БРСМ.