Нашчадкі – нашчадкам. Першы сакратар абкама БРСМ: «Музей, які сёння мы наведалі, – гэта месца, дзе павінен пабываць кожны ляхавічанін».
6 верасня споўнілася 22 гады з дня заснавання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Віншуем самае масавае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне ў рэспубліцы!
Напрыканцы лета Ляхавіччыну з рабочым візітам наведаў першы сакратар абкама БРСМ Юрый Сегянюк. Сустрэча з працоўнай моладдзю і актывістамі БРСМ адбылася ў знакавым месцы – музеі баявой і працоўнай славы СШ № 2. Размова пра важнае, тое, што аб’ядноўвае беларусаў у жаданні жыць у мірнай квітнеючай краіне.
– Сёння вы прадстаўляеце самую масавую маладзёжную арганізацыю ў краіне. Шматлікія праекты, справы, акцыі – гэта толькі частка нашай дзейнасці. Дзякуй, што вы, актывісты Ляхавіччыны, заўжды ў справе, неабыякавыя і нераўнадушныя. У многіх падрастаюць ужо свае дзеткі, і вы павінны быць для іх прыкладам сапраўдных патрыётаў. Прэзідэнт не аднойчы гаварыў пра тое, што патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт. Музей, які сёння мы наведалі, – гэта месца, дзе павінен пабываць кожны ляхавічанін, тут сапраўды сабраны каштоўныя факты і экспанаты. Таму вы, як нашчадкі пераможцаў, абавязаны перадаць гэты скарб наступным пакаленням, – адзначыў Юрый Сегянюк.