Каб веласіпед не паехаў без гаспадара. У вясенне-асенні перыяд, павялічваецца колькасць учынення крадзяжоў веласіпедаў
●Як і ў папярэднія гады, і асабліва ў вясенне-асенні перыяд, павялічваецца колькасць учынення крадзяжоў веласіпедаў
Веласіпед – даволі каштоўная і пры гэтым часцяком нядбайна захоўваемая маёмасць. Нярэдкія выпадкі, калі веласіпед пакінуты без нагляду або прышпілены замком (тросам), які можна лёгка адчыніць або зламаць. Гэтым карыстаюцца зламыснікі. Адзіны гарантаваны спосаб – не пакідаць веласіпед без нагляду нават на хвіліну.
Таксама адной з прычын кра-дзяжу з’яўляецца тое, што знаходзяцца асобныя грамадзяне, гатовыя купляць крадзеныя рэчы. Яны рызыкуюць з такой пакупкай расстацца без якой-небудзь кампенсацыі і панесці ўстаноўленую законам крымінальную адказнасць.
У сувязі з гэтым просім прымаць усе неабходныя меры па захаванасці сваёй маёмасці, а таксама:
- захоўвайце ўсе дакументы, атрыманыя пры куплі веласіпеда. Калі іх няма, сфатаграфуйце транспарт (яго асаблівыя прыкметы), серыйны нумар рамы;
- не пакідайце свой веласіпед, іншую маёмасць без нагляду, у тым ліку знаходзячыся на рабоце, у магазіне, іншых грамадскіх месцах;
- не пакідайце веласіпеды ў пад’ездах і каля іх, не палянуйцеся выкарыстаць замкі. Помніце, што лесвічная пляцоўка або пад’езд, нават зачыненыя, не лепшы спосаб захоўвання веласіпеда;
- ніколі не купляйце веласіпед без дакументаў. Помніце, што ў такім выпадку рызыкуеце стаць уладальнікам крадзенага транспарту.
Крымінальны вышук Ляхавіцкага РАУС будзе ўдзячны тым, хто прыме да кіраўніцтва даныя рэкамендацыі па захаванасці сваёй маёмасці, бо злачынства лягчэй папярэдзіць, чым раскрыць. Таксама просьба да грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб асобах, якія маюць дачыненне да крадзяжоў, займаюцца купляй розных рэчаў, паведамляць у аддзяленне крымінальнага вышуку па тэлефоне 2-11-70. Ананімнасць гарантуецца.
Аддзяленне крымінальнага вышуку РАУС.