Злачынцы шукаюць даверлівых. За 7 месяцаў бягучага года на Ляхавіччыне зарэгістравана 19 выпадкаў кіберзлачынстваў

●Бадай адна з самых актуальных і абмяркоўваемых праваахоўных тэм – як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў і махляроў.

За 7 месяцаў бягучага года і на Ляхавіччыне адзначаецца характэрная для ўсёй краіны тэндэнцыя павелічэння колькасці зарэгістраваных кіберзлачынстваў. Калі за згаданы перыяд 2023 года іх зарэгістравана 12, то сёлета – 19. Прычым 21 працэнт прыпадае на злачынствы, звязаныя з крадзяжом шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, усе яны ўчынены з выкарыстаннем тэрмінальных устройстваў.

Такі від злачынстваў падпадае пад артыкул 212
Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дадам, па ўсіх чатырох фактах такіх крадзяжоў устаноўлены вінаватыя. Зарэгістравана і адно злачынства, прадугледжанае артыкулам 350 Крымінальнага кодэкса (знішчэнне, блакіроўка ці мадыфікацыя камп’ютарнай інфар-мацыі).
Адной з умоў, што садзейнічаюць росту колькасці маёмасных злачынстваў, учыненых шляхам махлярства з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, з’яўляецца рас-паўсюджванне крыптавалют і іншых лічбавых актываў. У Ляхавіцкім раёне 3 з 14 такога кшталту махлярстваў учынены па адной злачыннай схеме: людзям прапануюць зарабіць на розных «біржах», якія на справе з’яўляюцца фішынгавымі інтэрнэт-рэсурсамі. А калі ўлічваць той факт, што пацярпелы нават не разу-мее, што супраць яго учыняюцца супрацьпраўныя дзеянні, такі падман можа доўжыцца на працягу некалькіх месяцаў і, адпаведна, памер нанесенай матэрыяльнай шкоды можа істотна павялічвацца. З выкарыстаннем фэйкавых магазінаў у адной з сацыяльных сетак для аплаты за тавар учынена 6 зла-чынстваў, яшчэ 4 – пры дэклараванні грашовых сродкаў, 2 – па іншых умовах. Дарэчы, на жаль, усе яны пакуль не раскрытыя.
Па 19 крымінальных справах, узбуджаных па лініі супрацьдзеяння кіберзлачыннасці, на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна сёлета прызнаны пацярпелымі 18 грамадзян. Прааналізавана, што ўзрост найбольшай колькасці пацярпелых вагаецца ад 41 да 60 гадоў.
Супрацоўнікі міліцыі рэалізуюць разнастайныя меры прафілактычнай накіраванасці супраць росту кіберзлачынстваў. Асаблівая ўвага да пажылых грамадзян, якія больш даверлівыя і лёгка трапляюць у сеткі злачынцаў і махляроў. Толькі за 7 месяцаў гэтага года міліцыянеры з прафілактычнай мэтай наведалі амаль тры тысячы землякоў пажылога ўзросту. Лічбавай грамаце вучым і ў навучальных установах. У мінулым навучальным годзе арганізаваны выступленні ва ўсіх школах і аграрным каледжы. Не забываем і пра працоўныя калектывы, дзе адбылося
145 выступленняў з пачатку года.
Стан аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі раёна, звязаны з супрацьпраўнай дзейнасцю па лініі кіберзлачыннасці, нягле-
дзячы на прымаемыя меры, патрабуе ўзмацнення
кантролю і больш актыўнай прафілактычнай работы. Калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, то відавочна, што з’яўляюцца ўсё новыя спосабы ўчынення кіберзлачынстваў. Таму неабходна, прычым неадкладна і паўсюдна, узмацніць разнастайную прафілактычную работу як найбольш дзейсны сродак супрацьдзеяння кіберзлачыннасці.

Picture background

Дзяніс МАЙСЕНЯ, начальнік РАУС.