10 верасня – Сусветны дзень прадухілення самагубстваў
Атрымаць кансультацыю або дапамогу спецыяліста псіхалагічнай і псіхіятрычнай службы можна ў паліклініцы цэнтральнай раённай баль-ніцы па месцы жыхарства або г. Баранавічы (вул. Брэсцкая, 135, тэлефон рэгістратуры 8-0163-46-06-76). Экстранную псіхалагічную дапамогу можна атрымаць па «Тэлефоне даверу» 8-0162-51-10-13 або кароткім нумары 170 (кругласутачна і ананімна). Кансультацыі псіхолагаў Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя па тэлефоне 8-0162-32-11-55
(з 9.00 да 17.00).
Суіцыд з’яўляецца адной з галоўных прычын смерці падлеткаў ва ўсім свеце. За кожнай спробай самагубства стаіць асабістая трагедыя і безнадзейнасць.
Адной з прычын выбару суіцыдальнага спосабу выра-шэння праблем з’яўляюцца неадэкватныя адносіны да смерці. У дзіцяці не сфармі-равана ўяўленне, што смерць незваротная. Сваю часовую «гібель» дзіця ўспрымае як спосаб уздзеяння на блізкіх – выклікаць спагаду, пакараць. Лічыцца, што палова суіцыдальных спроб у падлеткавым узросце з’яўляюцца дэманстратыўнымі – без сапраўднага намеру памерці.
У падлеткавым узросце характэрныя для суіцыда паводзіны праяўляюцца па-іншаму. Калі ў дарослых існуюць трыгеры, якія ўказваюць на тое, што чалавек рыхтуецца ўчыніць самагубства, то ў падлеткаў яны не такія яўныя.
Змяненні паводзінаў у пад-леткаў, якія могуць сведчыць пра суіцыдальныя намеры:
- прыкметы хвалявання, выбухі раздражняльнасці;
- узмацненне адчування трывогі, сумны настрой;
- прыкметы вечнай стомленасці, упадак сіл, страта ўласцівай дзецям энергіі;
- неахайны знешні выгляд;
- пачашчэнне скаргаў на фізічнае недамаганне;
- схільнасць да хуткай змены настрою;
- аддаленне ад сям’і і сяброў;
- залішняя рызыка ва ўчынках;
- выказванне безнадзейнасці, захопленасць думкамі пра смерць, размовы пра сваё пахаванне;
- адкрытыя заявы: «Ненавіджу жыццё», «Не магу гэта больш выносіць», «Жыць не хочацца», «Нікому я не патрэбны».
Сярод прыкмет суіцыдальных паводзін – самапашкоджванне. Гэта могуць быць: парэзы; апёкі, якія дзіця само наносіць сабе запальніцай або цыгарэтамі; сляды ўдараў аб цвёрдыя паверхні; сляды едкіх рэчываў на скуры.
Прадухіліць падлеткавы суіцыд прасцей, чым дапамагчы падлетку-самазабойцу. Тым больш што дзеці, якія аднойчы паспрабавалі пакончыць з сабою, з высокай верагоднасцю паўтораць спробу. Самае важнае – каб у дзіцяці былі давераныя асобы, людзі, з якімі яно можа гаварыць адкрыта, разлічваць на іх падтрымку і разуменне. Гэта бацькі, настаўнікі, трэнеры, сябры. Няхай дзіця ведае, што яму заўсёды ёсць да каго звярнуцца са сваімі праблемамі.
Пагроза падлеткавага суіцыду – сітуацыя, дзе нельга назіраць і чакаць – трэба неадкладна дзейнічаць! Калі падлетак заяўляе, што скончыць самагубствам, нельга не звяртаць на гэта ўвагі. Бо гэта не проста дэманстратыўныя паводзіны, гэта крык аб дапамозе.
Перш за ўсё, неабходна памятаць, што за любыя суіцыдальныя паводзіны дзіцяці ў адказе дарослыя.
Анастасія КУРЛОВІЧ,
псіхолаг Ляхавіцкай ЦРБ.